Хваля Пінск
«Хваля» — футбольны клюб зь Беларусі, базуецца ў горадзе Пінску. Заснаваны ў 1987 годзе. З 2017 году выступае ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Хваля | |
![]() | |
Поўная назва | Футбольны клюб «Хваля» |
---|---|
Заснаваны | 1987 |
Горад | Пінск, Беларусь |
Стадыён |
«Хваля» Умяшчальнасьць: 3136 |
Дырэктар | Валеры Дамашчук[1] |
Галоўны трэнэр | Сяргей Ясковіч |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2021 | 4 месца |
Афіцыйны сайт |
ГісторыяРэдагаваць
Першыя футбольныя матчы ў Пінску адбыліся ў 1915 годзе. 27 ліпеня мясцовыя каманды «Спарта» й «Штацкая» правялі таварыскую гульню, дзе мацней аказалася першая з камандаў зь лікам 11:0. Пасьля сканчэньня польска-савецкай вайны горад увайшоў у склад Польшчы, а ягоныя клюбы былі далучаны да спаборніцтваў Люблінскай акругі.
У 1929 годзе сыстэма польскіх лігаў была перайначана, то бок створаны новыя акругі, сярод якіх была створаная Палеская з цэнтрам у Берасьці. Да сярэдзіны 1930-х гадоў чэмпіёнамі акругі станавіліся берасьцейскія клюбы, аднак іхную гегемонію перарваў пінскі клюб «Котвіца» ў 1935 годзе, такім чынам пінчукі ўпершыню выйшлі ў адборачны турнір да польскага першынства. Аднак клюб згуляў ня вельмі ўдала, заняўшы апошні трэці радок адбору, пры тым што апошнія матчы клюб прапусьціў з-за адсутнасьці турнірных пэрспэктываў. У 1936 годзе сытуацыя паўтарылася, аднак адбор на гэты раз праводзіўся па кубкавай сыстэме. Пінчукі двойчы атрымалі паразу ад валынскага клюбу «Галерчык» і сышлі з турніру.
У 2014 годзе каманда заняла апошняе месца ў першай лізе чэмпіянату Беларусі і вылецела ў другую лігу. У 2016 годзе выйгралі першынство ў другой лізе і вярнуліся ў першую.
Былыя назовыРэдагаваць
- «Камунальнік» (1987—1996)
- «Пінск-900» (1997—2005)
СкладРэдагаваць
- Актуальны на верасень 2021 году[2]
|
|
СтатыстыкаРэдагаваць
ЧэмпіянатРэдагаваць
|
КубакРэдагаваць
|
Галоўныя трэнэрыРэдагаваць
- Сяргей Ясковіч (з 21 студзеня 2021)[3]
- Вадзім Бяленка (з 1 кастрычніка 2019 да 20 студзеня 2021)[3]
- Алег Кароль (з студзеня да 30 верасьня 2019 году)[4]
- Віталь Кірылка (в. а., ліпень — сьнежань 2018 году)[5]
- Сяргей Шульжык (ліпень 2015 году — ліпень 2018 году)[6]
- Вадзім Бяленка (студзень — ліпень 2015 году)[7]
- Сяргей Чэпкі (верасень 2012 году — студзень 2015 году)
- Сяргей Шульжык (ліпень 2010 — верасень 2012)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ В «Волне» сменился директор(рас.)
- ^ Основной состав(рас.). ФК Волна (Пинск).
- ^ а б Volna Pinsk - Current and former staff(анг.)
- ^ Олег Король возглавил «Волну»(рас.)
- ^ Сергей Шульжик подал в отставку с поста главного тренера «Волны»(рас.)
- ^ Беленко ушел с поста главного тренера «Волны»(рас.)
- ^ Беленко будет главным тренером «Волны» в предстоящем сезоне(рас.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйная старонка(рас.)