Казімірава (Менская вобласьць)

былая вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Казімі́рава — былы маёнтак, потым пасёлак у Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 1 км на паўднёвы ўсход ад Карсакавічаў. Казімірава ўваходзіла ў склад Карсакавіцкага сельсавету.

Казімірава
трансьліт. Kazimirava
Першыя згадкі: 19 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Карсакавіцкі
Вышыня: 180 м н. у. м.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°26′55″ пн. ш. 28°18′1″ у. д. / 54.44861° пн. ш. 28.30028° у. д. / 54.44861; 28.30028Каардынаты: 54°26′55″ пн. ш. 28°18′1″ у. д. / 54.44861° пн. ш. 28.30028° у. д. / 54.44861; 28.30028
Казімірава на мапе Беларусі ±
Казімірава
Казімірава
Казімірава
Казімірава
Казімірава
Казімірава

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваньне маёнтку

рэдагаваць

Першыя згадкі пра мантак належаць да ХІХ стагодзьдзя. У той час гаспадарка ў Казіміраве была ня з самых вялікіх, але адным са значных тутэйшых землеўладаньняў. Прычым яно, хутчэй за ўсё, заўсёды было маёнткам і ніколі не зьяўлялася вёскай ці пасяленьнем іншага тыпу.

Відавочна, што сваю назву Казімірава атрымала ад яго заснавальніка і першага гаспадара.

ХІХ стагодзьдзе

рэдагаваць

У першай палове ХІХ стагодзьдзя Казімірава належыць Радзіеўскаму. Па стане на 1834 год да маёнтку належала 74 прыгонныя сяляне.

У сярэдзіне стагодзьдзя маёнтак дзеліцца на дзьве часткі і прадаецца. Адну зь іх з 400 дзесяцінамі зямлі па купчай ад 2 сакавіка 1850 году набывае Вікенцій Анджыеўскі. Другую з 500 дзесяцінамі зямлі набывае Ігнацій Сьвянціцкі.

Вікенцій Анджыеўскі валодае сваёй часткай маёнтку некалькі дзясяткаў гадоў, сам кіруе гаспадаркай. Ігнацій Сьвянціцкі сваю частку ў далейшым перадае ў спадчыну свайму сыну Зьбігневу. Нягледзячы на тое, што асноўная частка земляў Сьвянціцкіх была ў іншым месцы (маёнтак Закалюжжа Барысаўскага павету, цяпер — за межамі сёньняшняга Барысаўскага раёну, 2800 дзесяцін зямлі), Зьбігнеў таксама сам кіруе сваёй часткай гаспадаркі ў Казіміраве.

Напярэдадні нацыяналізацыі

рэдагаваць

Не пазьней чым у апошнія дзесяцігодзьдзі ХІХ стагодзьдзя — самым пачатку ХХ стагодзьдзя землі маёнткаў у Казіміраве аб’ядноўваюцца ў адну гаспадарку, якая належыць Сьвянціцкім. Яны застаюцца яе гаспадарамі да часу нацыяналізацыі гаспадаркі.

Хутчэй за ўсё, што менавіта ў гэты час маёнтак пераўтвараецца. Тут будуецца шмат гаспадарчых будынкаў з часаных камянёў, якія пераўтвараюць Казімірава ў адзін з найбольш адметных маёнткаў у гэтым краі. Сам панскі палац быў аднапавярховым драўляным, але вялікім.

На пачатку ХХ стагодзьдзя ў маёнтку быў вельмі цікавы парк, у якім расло шмат экзатычных расьлінаў, была поўная рыбы сажалка. З Казімірава да маёнтка ў Скупліна празь лес і балоты была зроблена прамая дарога — насып, абапал якога былі выкапаны равы, у балотцах былі ўзьведзены два масты.

Сьвянціцкія былі дбайнымі гаспадарамі, жыхары навакольляў з павагай ставіліся да іх. Таму ня дзіва, што справы ў іх ішлі добра. Нашчадкі тых, хто працаваў у іх, па сёньняшні час узгадваюць добрымі словамі былых гаспадароў Казімірава.

Заняпад гаспадаркі

рэдагаваць

У 1925 годзе ў Казімірава была ўтворана школа сялянскай моладзі. У 1929 годзе яна пераехала ў Блонь. У тым жа годзе тут была ўтворана камуна. Яе ўтварылі чатыры сям’і, якія пераехалі сюды з камуны з Кіміі. Да 1930 году ў ёй ужо было 14 сем’яў і 6 асобных камунараў.

Аднак лёс камуны ў Казімірава быў падобны на лёс іншых тагачасных камунаў. Калі панская маёмасьць была «праедзена», камуна распалася. Таму ня дзіва, што адносіны паміж камунарамі і тутэйшымі сялянамі ўвесь час былі вельмі напружнымі. На месцы камуны быў утвораны калгас. Аднак і яго ўдзельнікі ня ў стане былі падтрымаць былую веліч гаспадаркі. У 1934 годзе калгас у Казімірава наведваў Янка Купала.

Былыя панскія будынкі захоўваліся да Другой сусьветнай вайны, калі былі зьнішчаны немцамі.

Рэшткі былой велічы

рэдагаваць

Сёньня ў Казіміраве мала што нагадвае пра былую веліч. Да нашых дзён тут захаваліся падмуркі і асобныя невялікія фрагмэнты будынкаў, скляпы з часаных камянёў. На частцы падмурка панскага будынка стаіць сучасны драўляны будынак — «рэзыдэнцыя» пчаляра. Пчалярства — адзіная гаспадарчая дзейнасьць, якой займаюцца па сёньняшні час на тэрыторыі маёнтку. Аднак стала тут ужо ніхто не жыве.

Шлях на Скупліно ўжо даўно парос і не выкарыстоўваецца. Па сёньняшні час карыстаюцца старой дарогай з Казімірава да Карсакавічаў. Уздоўж яе да нашых дзён часткова захавалася алея са старых ліпаў. Панскай сажалкі ўжо даўно няма. Парк яшчэ захаваўся, але пра яго былую пляніроўку ўжо казаць не даводзіцца. Ён болей падобны на кавалак дзікага лесу. Экзатычныя расьліны дзе-нідзе ў ім яшчэ можна сустрэць. Але яны па сёньняшні час бяздумна зьнішчаюцца.

Ёсьць у былым маёнтку і штосьці новае — невялічкі кар’ер, а ў навакольлях маёнтку нядаўна ўтворана звалка вёскі Карсакавічы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць