Казімер Стаброўскі
Станіслаў Яроцкі (па-польску: Kazimierz Stabrowski, па-летувіску: Kazimieras Stabrauskas; 21 лістапада 1869, Крупляны, Слонімскі павет, Расейская імпэрыя — 10 чэрвеня 1929, Гарволін, Польшча) — польскі, летувіскі й беларускі мастак, у 1904—1909 гадах дырэктар Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве.
Казімер Стаброўскі | |
Казімер Стаброўскі | |
Дата нараджэньня | 21 лістапада 1869 |
---|---|
Месца нараджэньня | Крупляны, Слонімскі павет, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 10 чэрвеня 1929 |
Месца сьмерці | Гарволін, Польшча |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Імпэратарская Акадэмія мастацтваў(be), Санкт-Пецярбург |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак |
Навуковая сфэра | малярства |
Месца працы | |
Жанры | пэйзаж |
Плынь | сымбалізм, імпрэсіянізм, фавізм |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПаходзіў з сям’і землеўладальнікаў. У 1880—1887 гадах навучаўся ў Беластоцкай рэальнай вучэльне, а пасьля, у 1887—1897 гадах, навучаўся ў Імпэратарскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Санкт-Пецярбургу(be) пад кіраўніцтвам Паўла Чысьцякова, пазьней (з 1895 г.) у майстэрні Ільлі Рэпіна. У Акадэміі ён падтрымліваў кантакты зь іншымі студэнтамі зь Літвы, сярод якіх былі: Фэрдынанд Рушчыц, Генрык Вэйсэнгоф i Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч(pl), а таксама з расейцамі, асабліва зь сябрамі Таварыства А. Куінджы[1].
У 1893 годзе ён зьдзейсьніў азнаямленчую паездку на Ўсход, у Бэйрут і Палестыну, па дарозе наведаўшы Адэсу, Канстантынопаль, Грэцыю й Эгіпет. У адпаведнасьці з практыкай акадэмічных жывапісцаў ён сабраў там вялікі матэрыял, які пазьней выкарыстаў, між іншым, для стварэньня гістарычнай кампазыцыі, якая стала яго дыплёмным праектам, карцінай пад назвай Магамэт у пустэльні (Уцёкі зь Мекі)[2].
Сваё майстэрства Стаброўскі ўдасканальваў у Акадэміі Жуліяна у Парыжы (1897—1898), дзе пазнаёміўся з творчасьцю акадэмічных мастакоў Бэнжамэна-Канстанта i Жана-Поля Лёрана"[3], таксама з новымі тэндэнцыямі ў мастацтве: імпрэсіянізмам і фавізмам. Пасьля вяртаньня ў Санкт-Пецярбург браў актыўны ўдзел у мастацкім жыцьці гораду, але выстаўляўся таксама ў Парыжы (Сьвятовая выстава, 1900), Мюнхэн (1901), Вэнэцыя (1903).
У 1902 годзе ажаніўся са скульптаркай Юліяй Янішэўскай, зь якой пазнаёміўся ў Пецярбурскай Акадэміі. У тым жа годзе стаўся сябрам Таварыства польскім мастакоў "Sztuka"(pl). У 1903 г. пасяліўся ў Варшаве, займаўся арганізатарскай і выкладніцкай дзейнасьцю. Разам з Конрадам Кшыжаноўскім ён спачатку кіраваў прыватнай мастацкай школай, на базе якой удалося аднавіць зачыненую па студзеньскім паўстаньні варшаўскую Школу прыгожых мастацтваў у Варшаве. Яе адкрыцьцё адбылося 19 сакавіка 1904 г. Першым дырэктарам Школы стаў Стаброўскі — на гэтай пасадзе ён працаваў да 1909 г. У выніку канфлікту зь пэдагагічнай радай і Камітэтам апекі на фоне грамадзкай дзейнасьці Стаброўскага ў галіне эзатэрыкі звольніўся[4].
У 1909—1913 гадах шмат падарожнічаў, у тым ліку: у Францыю, Нямеччыну, Швэцыю, Гішпанію, Італію й Канарскія астравы. Летнія месяцы праводзіў зь сям’ёй у Длужневе(lv) (у сядзібе Длужнава(lv)) на тэрыторыі сучаснай Латвіі.
Пасьля Першай сусьветнай вайны, якую Стаброўскі правёў у Пецярбургу, у 1918 годзе вярнуўся ў Варшаву. У Расеі новая эстэтыка яго твораў была раскрытыкавана кансэрватыўнымі сіламі, але была падтрымана часопісам «Мир искусства (па-беларуску: Сьвет мастацтва)»[2]. У 1920-я гады Стаброўскі зноў шмат падарожнічаў ў пошуках матываў жывапісу ў Грэцыю, Турэччыну, Марока, Босьнію, Швэцыю й Нарвэгію. У 1922 годзе стаў адным з заснавальнікаў мастацкай групы Sursum Corda[5].
У красавіку 1927 г. адбылася яго выстава з нагоды 40-годзьдзя мастацкай дзейнасьці ў Гарадзкой мастацкай галерыі ў Лодзі[6].
Памёр у 1929, пахаваны Старых Павонзках(pl) (магіла 205-2-8)[7].
Творчасьць
рэдагавацьПісаў фігурныя кампазыцыі па матывах казак, легенд і гісторыі (напрыклад, Эгле, каралева вужоў, 1900). Ён спалучаў сымбальічныя, фантастычныя й нават містычныя кампазыцыі (цікавіўся тэасофіяй) з дэкаратыўнасьцю й стылістыкай мадэрн. Ствараў таксама падарожныя пэйзажы й партрэты, займаўся мастацкім рамяством. Сярод ягоных прац: «Магамэт у пустэльні» (1894), «Цішыня ў вёсцы» (паміж 1894—1900), сэрыя з 11 карцін «Шэсьце навальніцы», «Белая ноч у Петраградзе каля разьезда», «Зьмярканьне ў Лазенкаўскім парку ў Варшаве», «Белыя ночы», партрэты С. Дамброўскага, Ф. Радашэўскага, Л. Рытлінскай, В. Семяшковай і інш.
Galeria
рэдагаваць-
Сьняжынка, 1891
-
Эгле, каралева вужоў, 1900
-
Паўлін – Партрэт Зоф'і зь Якімовічаў Баруцінскай, 1908, Нацыянальны музэй у Варшаве
-
Партрэт Браніслава Брыкнэра ў фантастычным строі, 1908, Нацыянальны музэй у Варшаве
-
Каралева, 1909-1910
-
Суцяшыцель пачвар, 1920, Нацыянальны музэй у Варшаве
-
Партрэт Лаўры Пытлінскай, 1922, Нацыянальны музэй у Варшаве
-
Каштоўнасьці з казкі, 1923, Нацыянальны музэй у Варшаве
-
Лётасы ў парку ў Палерма, 1924, Нацыянальны музэй у Варшаве
-
Фаўн – Villa Borghese, 1924, Нацыянальны музэй у Варшаве
-
"Партрэт Яўгеніі Кербэдзь", паміж 1909 і 1913
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Sławomir Bołdok. Modernista czy mistyk?. «Gazeta Antykwaryczna». Nr 25, 04/1998.
- ^ а б S. Bołdok.
- ^ Kazimierz Stabrowski
- ^ Materiały Słownika artystów polskich ISPAN i E. Charazińska (praca mgr.) za Radosław Okulicz-Kozaryn, Litwin wśród spadkobierców Króla-Ducha, Poznań 2007, s. 177, przyp. 15.
- ^ I. Kossowska.
- ^ «Łódź w Ilustracji», 24 IV 1927, nr 17, s. 6
- ^ Cmentarz Stare Powązki: Kazimierz Stabrowski
Literatura
рэдагаваць- Стаброўскі Казімір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 126. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- L. Skalska, Kazimierz Stabrowski — lata studiów i początki działalności artystycznej, Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie 1975, t. 19, s. 613nn.
- S. Bołdok, Modernista czy mistyk?, Gazeta Antykwaryczna nr (025) 04/1998 online
- E. Charazińska, Kazimierz Stabrowski — malarz i pedagog (niepubl. praca magisterska) Uniw. Warszawski 1974
- Od starożytności do współczesności — Malarstwo i rzeźba, Wydawnictwo Naukowe PWN S.A., Warszawa 2006
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Kazimieras Stabrauskas — галерэя
- Kazimierz Stabrowski — галерэя
- Паштоўкі з рэпрадукцыямі прац у бібліятэцы Polona