Казулічы

вёска ў Качэрыцкім раёне Магілёўскае вобласьці Беларусі

Казу́лічы[1] (Kazuličy) — вёска ў Качэрыцкім раёне Магілёўскае вобласьці, уваходзіць у склад Мышкавіцкага сельсавету. Каля вёскі знаходзіцца найвышэйшая кропка раёну — 196,4 м.

Казулічы
Першыя згадкі: 1560
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Качэрыцкі
Сельсавет: Мышкавіцкі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2237
Паштовы індэкс: 213942
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°16′8.5″ пн. ш. 29°20′46.8″ у. д. / 53.269028° пн. ш. 29.346333° у. д. / 53.269028; 29.346333Каардынаты: 53°16′8.5″ пн. ш. 29°20′46.8″ у. д. / 53.269028° пн. ш. 29.346333° у. д. / 53.269028; 29.346333
Казулічы на мапе Беларусі ±
Казулічы
Казулічы
Казулічы
Казулічы
Казулічы
Казулічы

Гісторыя

рэдагаваць

Назоў вёскі паходзіць ад прозьвішча Казуліч. Вядомая ад 1560 як сяло, вялікакняскае ўладаньне ў Бабруйскім старостве Вялікага княства Літоўскага. Вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Любонічы. У 1639 жыхары сяла мелі 40 валок зямлі, зь іх 21 — аседлая, 19 пустых. Сяляне плацілі чынш (з адной вёскі 1 коп) й натуральныя падаткі (21 бочку жыта, 21 бочку аўсу, 21 гусь, 42 куры, 12 камянёў, 2 бязьмены мёду). Апроч таго, яны былі абавязаныя выконваць падводную павіннасьць і 2 дні на тыдзень адбываць паншчыну. У 1750 у вёсцы было 18 валок.

У 1810 у вёсцы была карчма. У 1886 тут было 40 двароў і 540 жыхароў. У 1909 — вёска Любоніцкае воласьці Бабруйскага павету Менскае губэрні. Тут было 184 двары й 1294 жыхары, у 1917 — 205 двароў і 1293 жыхары. У вёсцы меліся смалакурны завод і млын.

У чэрвені 1942 вёска была спаленая немцамі разам з жыхарамі, што было апісана ў аповесьці «Карнікі» Алеся Адамовіча. З паказаньняў зондэрфюрэра гарнізоннае камэндатуры Бабруйску Рольфа Бурхарда (Менскі працэс 1946 году, 23 студзеня 1946):

«Калі не памыляюся, гэта здарылася напачатку ліпеня 42-га году… Эсэсаўцы атачылі вёску Казулічы, што ў Кіраўскім раёне, і павыганялі ўсіх людзей з хатаў. Я дастаў свой пісталет і таксама ўзяў удзел у гэтым. Усім жыхаром было загадана зшыхтавацца, пасьля чаго іх, за выняткам старосты ды сем’яў паліцэйскіх, пагналі да краю вёскі. Там іх загналі ў млын, які адразу ж падпалілі. Тых, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі на месцы. Я бачыў, як эсэсаўцы запіхвалі ці папросту кідалі дзяцей і старых у млын, які ўжо палыхаў».

Пасьля вайны вёска была адноўленая.

Да 22 лютага 2013 году зьяўлялася цэнтрам Казуліцкага сельсавету, 22 лютага 2013 году сельсавет быў ліквідаваны, а Казулічы разам зь іншымі населенымі пунткамі перададзеныя ў склад Мышкавіцкага сельсавету[2].

Нарадзіліся

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  2. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Бобруйского и Кировского районов Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2013 г. № 20-7(недаступная спасылка) (рас.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Кіраўскага р-на. — Мн.: Вышэйшая школа, 1997. — 445 с. ISBN 985-06-0218-Х.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць