Уладзі́мер Алякса́ндравіч Га́брусь (па-расейску: Владимир Александрович Габрусь; нарадзіўся 18 кастрычніка 1948, вёска Казулічы, Качэрыцкі раён, Магілёўская вобласьць) — расейскі грамадзкі й палітычны дзеяч.

Уладзімер Габрусь
народны дэпутат РФ, сябар Канстытуцыйнае камісіі, сябар Вярхоўнае Рады РФ па сацыяльным разьвіцьці вёскі, аграрных пытаньнях і харчаваньні
1990 — 1993
Прэзыдэнт Барыс Ельцын
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся18 кастрычніка 1948
вёска Казулічы, Качэрыцкі раён, Магілёўская вобласьць
ПартыяАграрная партыя Расеі
АдукацыяЦюменскі сельскагаспадарчы інстытут, Сьвярдлоўская ВПШ

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Цюменскі сельскагаспадарчы інстытут, Сьвярдлоўскую ВПШ. Старшыня калгасу «40 гадоў Кастрычніка» Ісецкага раёну Цюменскае вобласьці. У 19901993 народны дэпутат РФ, сябар Канстытуцыйнае камісіі, сябар Вярхоўнае Рады РФ па сацыяльным разьвіцьці вёскі, аграрных пытаньнях і харчаваньні, сябар Мандатнае камісіі Зьезду народных дэпутатаў, уваходзіў у фракцыю «Аграрны саюз» . Жыве ў в. Слабада Бешкіль Ісецкага раёну Цюменскае вобласьці. Дэпутат Табольскае гарадзкое Думы, дараднік кіраўніка гораду, старшыні гарадзкое Думы, сябар палітычнае партыі "Палітычная партыя «Аграрная партыя Расеі».