Казакі (Берасьцейская вобласьць)
Казакі́[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Казакі ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзяцца за 29 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 31 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2013 год — 5 жыхароў, 3 двары[1].
Казакі | |
трансьліт. Kazaki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шчарчоўскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 5 чал. (2013)[1] |
колькасьць двароў: | 3 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225173[2] |
СААТА: | 1256889051 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°23′56″ пн. ш. 24°6′38″ у. д. / 52.39889° пн. ш. 24.11056° у. д.Каардынаты: 52°23′56″ пн. ш. 24°6′38″ у. д. / 52.39889° пн. ш. 24.11056° у. д. |
± Казакі |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 66 дзесяцін[4]. Паводле перапісу 1897 року 67 жыхароў, 8 двароў. У пачатку XX стагодзьдзя 79 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 року 109 жыхароў, 18 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1970 год — 64 жыхары (перапіс); 1999 год — 12 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 8 жыхароў, 5 гаспадарак; 2005 год — 8 жыхароў, 5 гаспадарак; 2010 год — 6 жыхароў; 2013 год — 5 жыхароў, 3 двары[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Алег Сідарэнка. Перспектыва вёскі — сунічныя плантацыі // Раённыя будні. — 11 верасня 2013. — № 71 (9616). — С. 5.
- ^ Алфавитный список улиц по Казаки (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
- ^ Kozaki (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 145
- ^ Kozaki, вёска. Radzima.net. Праверана 28 сакавіка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.