Дзьмітры Асіпенка

беларускі футбаліст
(Перанакіравана з «Зьміцер Асіпенка»)

Дзьмі́тры Асіпе́нка (нар. 12 сьнежня 1982 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, нападнік ігуменскага «Коласа».

Дзьмітры Асіпенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 сьнежня 1982(1982-12-12)[1][2] (41 год)
Рост 171 см
Вага 72 кг[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Колас Ігумен[d]
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000 Аўтазаводзец-Трактар[d] 22 (9)
2001—2004 СКВІЧ 86 (32)
2005—2006 Смаргонь 52 (31)
2007—2010 Менск 109 (32)
2011 Ворскла Палтава 15 (2)
2012—2014 Шахцёр Салігорск 88 (30)
2015 Мікашэвічы 18 (4)
2016 Шахцёр Салігорск 21 (1)
2017—2018 Іслач 25 (5)
2018 Дняпро Магілёў 4 (1)
2019—2022 Арсэнал Койданаў 107 (42)
2023—4 Колас Ігумен[d] 20 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

У 2000 годзе пачаў кар’еру футбаліста ў складзе менскага «Трактару». Пазьней выступаў у сталічным «Лякаматыве», затым перайшоў у «Смаргонь». З 2007 году па 2010 год абараняў колеры ФК «Менск», у студзені 2011 году падпісаў двухгадовы кантракт з украінскай «Ворсклай»[4]. 14 ліпеня 2011 году дэбютаваў у складзе «Ворсклы» ў Лізе Эўропы. Увосень 2011 году пакінуў «Ворсклу», бо страціў месца ў складзе.

У студзені 2012 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам», дзе хутка стаў асноўным нападнікам. У сэзоне 2012 году стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату і выйграў срэбраныя мэдалі. У сэзоне 2013 году пачаў выступаць на пазыцыі атакуючага паўабаронцы. З 12 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату пасьля Віталя Радзівонава і зноў атрымаў срэбра. У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. Сэзон 2014 году распачынаў як нападнік, але потым саступіў месца Мікалаю Янушу, а сам стаў выкарыстоўвацца як флянгавы паўабаронца. У выніку забіў толькі 4 галы за сэзон. У студзені 2015 году стала вядома, што Асіпенка ня будзе выступаць за салігорскі клюб у сэзоне 2015[6]. 25 студзеня было афіцыйна абвешчана аб растаньні з гарнякамі[7].

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў малдаўскай «Дачыі», але кантракт гэтак і ня быў складзены[8]. Пазьней цікавасьць да Асіпенкі выказалі розныя беларускія клюбы, як то «Тарпэда-БелАЗ», «Менск», «Слуцак» і «Нёман»[9]. У выніку, у сакавіку 2015 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[10]. 4 красавіка 2015 году ў адказным матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць «Шахцёра» (0:3) Асіпенка атрымаў траўму, празь якую выбыў да траўня. У чэрвені зьяўляўся на полі, выходзячы на замену, а потым замацаваўся ў першай адзінаццатцы мікашэвічцаў. У ліпені падоўжыў кароткатэрміновы кантракт з клюбам да канца сэзону[11].

Неўзабаве, у сьнежні 2015 году вярнуўся ў салігорскі «Шахцёр»[12]. У сэзоне 2016 году выступаў звычайна ў якасьці флянгавага атакуючага паўабаронцы, аднак ня меў трывалага месца ў асноўным складзе, часьцей выходзіў на замену. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў Салігорск[13]. У лютым 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[14]. Пачынаў сэзон у якасьці асноўнага нападніка каманды, але ў траўні атрымаў траўму. У верасьні 2017 году вярнуўся да шыхтаў і неўзабаве зноў замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2018 году пакінуў «Іслач»[15].

У жніўні 2018 году перайшоў у клюб «Прамень»[16]. У дэбютны за каманду сэзон толькі чатыры разы выйшаў на замену, аднак пасьля выхаду на замену ў матчы апошнага туру 2 сьнежня супраць «Смалявічаў» забіў гол і ўсталяваў канчатковы лік 1:1, які дазволіў камандзе захаваць месца ў Найвышэйшай лізе. У 2019 годзе прыяднаўся да койданаўскага «Арсэнала»[17]. Разам з камандай перамог у Другой лізе 2019 году. З 26 галамі стаў трэцім бамбардзірам турніру і найлепшым бамбардзірам каманды. У 2020 годзе гуляў за «Арсэнал» у Першай лізе, дзе быў капітанам каманды. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з койданаўскім клюбам[18]. Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог «Арсэналу» прабіцца ў Найвышэйшую лігу, дзе таксама заставаўся капітанам каманды і рэгулярна зьяўляўся ў стартавым складзе. У ліпені 2022 году стаў гуляючым трэнэрам каманды[19], пасьля чаго стаў часьцей выходзіць на замену. У сьнежні 2022 году пакінуў «Арсэнал»[20].

Сэзон 2023 году пачаў у складзе ігуменскага «Коласа» з Другой лігі. У ліпені 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію УЭФА катэгорыі C[21].

Дасягненьні

рэдагаваць

Менск

Шахцёр Салігорск

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Граніт 2015 Найвышэйшая ліга 18 4
Шахцёр Салігорск 2016 Найвышэйшая ліга 21 1
Іслач 2017 Найвышэйшая ліга 19 4
2018 Найвышэйшая ліга 6 1
Прамень 4 1
  1. ^ а б в Dmitri Osipenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Dzmitry Asipenka // FBref (мн.)
  3. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_osipenko/
  4. ^ UA-Футбол. «Ворскла». Новые соглашения. ua-football.com
  5. ^ Дмитрий Осипенко продлил контракт с "Шахтером"
  6. ^ Кашевский, Осипенко и Галюза покинут «Шахтер»
  7. ^ Футбол. Дмитрий Осипенко покинул солигорский "Шахтер"
  8. ^ Наша "Дачия". Сломанные носы
  9. ^ "Слуцк" проявляет интерес к Хачатуряну и Осипенко
  10. ^ Алексей Тимошенко и Дмитрий Осипенко подписали контракты с "Гранитом". На просмотре Габовда и Петрикий
  11. ^ "Гранит" продлил контракты с Невмывакой и Осипенко
  12. ^ Осипенко подписал контракт с солигорским «Шахтером» (рас.)
  13. ^ "Шахтер" расстанется с Янушкевичем, Тимошенко, Павловым и Осипенко
  14. ^ Дмитрий Осипенко стал игроком «Ислочи» (рас.)
  15. ^ Осипенко, Близнюк и Кирильчик покинули "Ислочь"
  16. ^ «Луч» объявил о подписании Осипенко и Кийко (рас.)
  17. ^ В Беларуси появится новый футбольный клуб — «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко (рас.)
  18. ^ Дмитрий Осипенко продлил контракт с дзержинским "Арсеналом"
  19. ^ Футбол. Дмитрий Осипенко стал играющим тренером дзержинского "Арсенала" (рас.) Праверана 2023-01-03 г. Архіўная копія ад 3 студзеня 2023 г.
  20. ^ Дмитрий Осипенко расстался с "Арсеналом" (рас.) Праверана 2023-01-03 г.
  21. ^ Осипенко, Фомичев, Трапашко и другие получили тренерские лицензии "С" (рас.) Праверана 2023-07-07 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць