Ворскла Палтава

украінскі футбольны клюб

«Во́рскла» (па-ўкраінску: Ворскла) — украінскі футбольны клюб з гораду Палтавы. Заснаваны ў 1955 годзе. Уладальнік Кубка Украіны (2009).

Ворскла
Поўная назва ФК «Ворскла» Полтава
Заснаваны 1955
Горад Палтава, Украіна
Стадыён Ворскла
Умяшчальнасьць: 24 795
КіраўнікКанстанцін Жавага[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 9 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vorskla.com.ua (укр.)​ (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

У 1955 годзе ў Полтаве была створаная каманда «Калгасьнік», які меў на мэце быць прадстаўніком Палтаўшчыны і спартовага таварыства «Колас». Сярод запрошаных гульцоў мясцовых футбалістаў было небагата, а найлепшым сярод палтавянаў быў брамнік Станіслаў Басюк. Першым трэнэрам каманды быў прызначаны Канстанцін Скрыпчанка, які за час гульнявой кар’еры быў вядомым брамнікам кіеўскага «Дынама» і данецкага «Стаханаўца». Першыя два гады дружына брала ўдзел у чэмпіянаце Ўкраіны сярод камандаў фізычнае культуры, а ў 1956 годзе «Калгасьнік» здабыў Кубак УССР, перамогшы «Машынабудаўнік» у фінале. Такі посьпех падштурхнуў кіраўніцтва клюбу да таго, каб узяць удзел у усесаюзных спаборніцтвах у клясе Б.

Заявіўшыся ў чэмпіянат СССР клясы Б, клюб правёў у лізе каля 11 сэзонаў. Галоўнай зоркай першых сэзонаў стаў нападнік Яўген Залатухін, але ў 1962 годзе ён сышоў з каманды. У 1965 годзе назва клюбу зьмянілася на «Колас». У 1968 годзе новым назовам стаў «Сельбуд», а яшчэ праз год за клюбам была замацаваная назва «Будаўнік». У тым жа годзе за клюб некалькі матчаў правяла колішняя зорка данецкага «Шахтара» Юры Ананчанка. Пасьля рэарганізацыі савецкага футболу ў 1971 годзе каманда была сталым удзельнікам украінскае зоны Другой лігі. Сэзон за клюб правёў беларус Віталь Старухін, які пазьней стаў сапраўднай зоркай данецкага «Шахтара». У 1973 годзе каманда зноў пачала менавацца «Колас». Каманда разьвіталася з статусам каманды майстроў у 1982 годзе, калі палтаўская дружына заняла апошняе 24 месца ў 6-й зоне Другой лігі. Каманда перастала існаваць, а большасьць гульцоў накіраваліся да «Каапэратару», які браў удзел у аматарскім чэмпіянаце Украіны.

Узімку 1984 году галоўная каманда рэгіёну была адраджаная, але пад назвай «Ворскла». Кіраўніцтва клюбу здолела вярнуць гульцоў былога «Коласа», як то Юрыя Мармача, Івана Іванчанка, Уладзімера Пракапіненка і Юрыя Рэзьніка. На мэце ў каманды было вяртаньне ў Другую лігу чэмпіянату СССР. У сэзоне 1984 году палтаўскі клюб прабіўся да фінальнага турніру сярод дружынай фізычнае культуры, але клюб ня даў рады. Толькі ў 1986 годзе дружына здолела здабыць перамогу ў аматарскім першынстве і, такім чынам, прасунулася ў Другую лігу. Каб узмацніцца перад пачаткам сэзону да Палтавы вярнуўся Іван Шары, які абараняў колеры кіеўскага «Дынама» і адэскага «Чарнаморцу», а таксама брамнік Алег Маргун, які гуляў за «Таўрыю», «Шахтар» і маскавіцкае ЦСКА. «Ворскла» няблага выступала ў наступныя гады, гэтак у 1988 годзе каманда здабыла срэбра ў сваёй зоне, саступіўшы чэмпіёну «Букавіне» толькі 2 пункты.

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3   Аб Фэрнан Фаэрон (ар. Эрэдыяна) 2000
4   Аб Ігар Пэрдута (капітан) 1990
6   ПА Аляксандар Скляр 1991
7   Бр Павал Ісенка 2003
9   Аб Віктар Карніенка (ар. Шахтар) 1999
9   Нап Уладзіслаў Кулач 1993
11   ПА Ібраім Кан 2000
15   ПА Арцём Кулакоўскі 2002
18   Аб Яўген Паўлюк 2002
19   Аб Даніла Ізотаў 2004
25   Аб Лука Гучак 1999
27   Аб Ільля Крупскі (ар. Мэталіст 1925) 2004
29   Аб Андрэй Бацула 1992
30   ПА Іван Несьцярэнка 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
33   Нап Сяргей Мякушка 1993
38   ПА Арцём Чалядзін 1999
40   ПА Дзьмітры Чэрныш 2004
43   Нап Уладзіслаў Астроўскі 2004
44   Аб Данііл Хрыпчук 2003
61   Бр Аляксандар Дамалега 2003
77   Нап Самсон Едэ 1998
80   Нап Дзяніс Ндукве 2000
96   Бр Данііл Ярмолаў 2000
  Аб Яўген Пасіч (ар. Мэталіст 1925) 1993
  Аб Навін Малыш (ар. Дынама К.) 2003
  ПА Мілот Аўдылі 2002
  Нап Антон Салабай (ар. Колас) 2002

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць