Запярыньне
Запяры́ньне[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.
Запярыньне | |
трансьліт. Zapiarynnie | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Дубраўскі |
Насельніцтва: | 56 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
СААТА: | 6244870026 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°23′3″ пн. ш. 28°6′57″ у. д. / 53.38417° пн. ш. 28.11583° у. д.Каардынаты: 53°23′3″ пн. ш. 28°6′57″ у. д. / 53.38417° пн. ш. 28.11583° у. д. |
± Запярыньне |
За 20 км на поўдзень ад раённага цэнтру Мар’іна Горка і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1816 годзе ўласнасьць Ратынскіх. У пачатку XX стагодзьдзя ў Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас "Асілак", працавала кузьня і ганчарны завод.
З чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1816 — 9 двароў, 60 жыхароў
- 1897 — 28 двароў, 204 жыхароў
- Пачатак ХХ ст. — 40 двароў, 270 жыхароў
- 2002 год — 38 двароў, 71 жыхар
- 2009 год — 56 чалавек[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі