За́вад-Вірава́я[2] (таксама — За́вадзь[2], За́вадзь-Вірава́я[2], Ярава́я[2], Мірава́я[2], Смалаку́рны Заво́д[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавету. Непадалёк ад вёскі цячэ рака Проня.

Завад-Віравая
трансьліт. Zavad-Viravaja
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Прапойскі
Сельсавет: Кабінагорскі
Насельніцтва: 76 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2246
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°29′0″ пн. ш. 31°1′0″ у. д. / 53.48333° пн. ш. 31.01667° у. д. / 53.48333; 31.01667Каардынаты: 53°29′0″ пн. ш. 31°1′0″ у. д. / 53.48333° пн. ш. 31.01667° у. д. / 53.48333; 31.01667
Завад-Віравая на мапе Беларусі ±
Завад-Віравая
Завад-Віравая
Завад-Віравая
Завад-Віравая
Завад-Віравая
Завад-Віравая

Гісторыя

рэдагаваць

Узьнікла ў 1873 годзе ў выніку аб’яднаньня вёсак Завод і Віравая. На поўдні быў завод, дзе гналі з карчоў дзёгаць, шкіпінар, выпальвалі кавальскі вугаль, а пазьней абпальвалі цэглу. На поўначы, на правым беразе ракі Проня, была вёска Віравая, якая існавала ўжо ў 1772 годзе[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2011 год — 76 чалавек[1]
  • 2010 год — 80 чалавек
  • 1999 год — 84 чалавекі
  • 1926 год — 761 чалавек[3]

Славутасьці

рэдагаваць
  • Курганны могільнік (за 2 км на поўнач ад вёскі, на р. Проня)[4]
  1. ^ а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  2. ^ а б в г д е Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 282—283
  3. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 568.
  4. ^ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 552