Дзёгаць — вадкі прадукт сухой перагонкі драўніны, а таксама цьвёрдага паліва — каменных і бурых вуглёў, сланцаў, торфу.

Дзёгаць

Сасновы дзёгацьРэдагаваць

Цёмная, густая і ліпкая вадкасьць, якая атрымліваецца з хвоі. Сасновы дзёгаць стагодзьдзямі выкарыстоўваўся для прасмольвання лодак, караблёў, лін і драўляных будынкаў. Вытворчасьць смол з дрэва была вядома ў Старажытнай Грэцыі і, верагодна, выкарыстоўвалася ў Скандынавіі з жалезнага веку. У эпоху паруснага флёту, пачынаючы з 14-стагодзьдзя, — найважнейшы прадукт экспарту паўночных краін. Швэцыя вывозіла 13000 барэляў дзёгцю ў 1615 і 227000 барэляў у пікавы год 1863. Вытворчасьць амаль спынілася, калі драўляныя судны былі замененыя сталёвымі.   Дзёгацьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў