Жукаў Барок
Жу́каў Баро́к[1] — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Ячонкі ў Нёман. Уваходзіць у склад Шашкоўскага сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 22 км ад Стоўпцаў і за 4 км ад вёскі Аталезі.
Жукаў Барок | |
трансьліт. Žukaŭ Barok | |
Млын | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Стаўпецкі |
Сельсавет: | Шашкоўскі |
Насельніцтва: | 62 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1717 |
Паштовы індэкс: | 222673 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°32′35.88″ пн. ш. 26°34′50.52″ у. д. / 53.5433° пн. ш. 26.5807° у. д.Каардынаты: 53°32′35.88″ пн. ш. 26°34′50.52″ у. д. / 53.5433° пн. ш. 26.5807° у. д. |
± Жукаў Барок | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьЖукаў Барок знаходзіўся на дарозе Мір — Менск, якая была часткай асноўнага шляху з Заходняй Эўропы ў Маскву, у гэтым месцы знаходзілася пераправа празь Нёман.
Адам Плуг прысьвяціў вёсцы паэму «Жукаў Барок»[2]. Таксама яе апісвае ў сваёй аўтабіяграфіі філёзаф і мясцовы ўраджэнец Салямон Майман.
У другой палове XX ст. савецкія ўлады зьнішчылі ўніяцкую царкву, вядомую з 1680-х гадоў.
28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Аталескага сельсавету Жукаў Барок перадалі ў Шашкоўскі сельсавет[3].
-
Сядзіба Пяткевічаў. Малюнак Н. Орды, 15.08.1876 г.
-
Сядзіба Пяткевічаў. Дрэварыт Ф. Бжазоўскага, 1883 г.
-
Царква Покрыва Багародзіцы, каля 1900 г.
-
Царква, 1941—1944 гг.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 87 чалавек
- 2010 год — 62 чалавекі
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагавацьПамятныя дошкі: Уладзіславу Сыракомлю (ува ўрочышчы Залуччы), Юзэфе Кодзіс (Кшыжаноўскай), Салямону Майману, Вінцэсю Каратынскаму, Адаму Плугу (Антонію Пяткевічу), мірным жыхарам вёсак сельсавету, спаленым у млыне нацыстамі ў 1943 годзе.
- Млын
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сядзіба Пяткевічаў
- Царква Покрыва Багародзіцы
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 457.
- ^ Плуг А. Жукаў Барок // Верхняе Панямонне. — Мінск: І. П. Логвінаў. — Вып. 1. — 2012. — С. 78—93.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Пушкіна Я., Віцько Д. Мікратапаніміка в. Аталезь і ваколіцаў // Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі. Вып. 1.. — Менск: І.П. Логвінаў, 2012. — 154 с. — ISBN 978-985-6991-72-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЖукаў Барок — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Жукаў Барок , Radzima.org
- Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі
- Żukowy Borek // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 851