Емяльянавічы

вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Емялья́навічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сваротвы. Уваходзяць у склад Пачапаўскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 80 чалавек. Знаходзяцца за 42 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы.

Емяльянавічы
лац. Jemialjanavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Пачапаўскі
Насельніцтва: 80 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
СААТА: 1204883046
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°21′0″ пн. ш. 25°49′27″ у. д. / 53.35° пн. ш. 25.82417° у. д. / 53.35; 25.82417Каардынаты: 53°21′0″ пн. ш. 25°49′27″ у. д. / 53.35° пн. ш. 25.82417° у. д. / 53.35; 25.82417
Емяльянавічы на мапе Беларусі ±
Емяльянавічы
Емяльянавічы
Емяльянавічы
Емяльянавічы
Емяльянавічы
Емяльянавічы

Гісторыя

рэдагаваць

На 1909 год Емяльянавічы знаходзіліся ў складзе Пачапаўскай воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні, тут было 58 двароў.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Емяльянавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Емяльянавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пачапаўскай гміне Наваградзкага павету, у гэты час тут было 55 двароў.

У 1939 годзе Емяльянавічы ўвайшлі ў БССР. У нямецка-савецкую вайну з канца чэрвеня 1941 да 9 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. На 1998 год у Емяльянавічах было 30 двароў, працавала крама; на 2005 год — 60 двароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 413 чал.; 1921 год — 343 чал.; 1959 год — 338 чал., 1970 год — 377 чал.; 1998 год — 39 чал.; 1999 год — 135 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 118 чал.; 2010 год — 80 чал.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 74.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.