Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя
Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя (па-ангельску: National Basketball Association, NBA) — прэм’ер-ліга сусьветнага баскетболу і адна з галоўных спартовых арганізацыяў Паўночнай Амэрыкі.
Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя National Basketball Association | |
Афіцыйны лагатып НБА | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Кантынэнт: | Амэрыка (ФІБА Амэрыка) |
Дата заснаваньня: | 6 чэрвеня 1946 году (БАА) |
Месца заснаваньня: | Нью-Ёрк, ЗША |
Першы сэзон: | 1946/1947 |
Сучасная інфармацыя | |
Штаб-кватэра: | Нью-Ёрк, ЗША |
Камісіянер: | Адам Сылвэр |
Краіны: | ЗША (29 камандаў) Канада (1 каманда) |
Колькасьць камандаў: | 30 |
Слоган: | «Where Amazing Happens» |
Вынікі | |
Рэкордная колькасьць тытулаў: | Бостан Сэлтыкс (17 тытулаў) |
Дзейныя чэмпіёны: | Таронта Рэптарз (першы тытул) |
Афіцыйны сайт | |
НБА ў сэзоне 2019—2020 гадоў |
Гісторыя
рэдагавацьЛіга была заснаваная 6 чэрвеня 1946 году ў Нью-Ёрку і першапачаткова звалася Basketball Association of America (BAA). Яна складалася з 2 дывізіёнаў, у яе ўваходзіла 11 камандаў: Бостан Сэлтыкс, Chicago Stags, Cleveland Rebels, Detroit Falcons, New York Knickerbockers, Philadelphia Warriors, Pittsburgh Ironmen, Providence Steamrollers, St Louis Bombers, Toronto і Washington Capitols. 3 жніўня 1949 году пасьля зьліцьця з 6 клюбамі Нацыянальнай баскетбольнай лігі атрымала цяперашнюю назву. Пасьля чаго ў НБА стала 17 камандаў, якія былі падзеленыя на 3 дывізіёны. У 1950 годзе 6 камандаў: Anderson Packers, Chicago Stags, Дэнвэр Нагетс, Sheboygan Redskins, St Louis Bombers і Waterloo Hawks вышлі з НБА (11 клюбаў, 2 дывізіёны). У 1976 годзе ў НБА ўступілі 4 клюбы Амэрыканскай баскетбольнай асацыяцыі.
Цяпер НБА ўключае ў сябе 30 прафэсійных клюбаў ЗША і Канады. Каманды падзеленыя на дзьве канфэрэнцыі: Заходнюю і Ўсходнюю, у кожнай зь якіх па тры дывізіёны.
У лютым праводзіцца Матч усіх зорак, у якім прымаюць удзел гульцы, вылучаныя галасаваньнем заўзятараў. Па завяршэньні рэгулярнага чэмпіянату НБА па 8 найлепшых камандаў ад кожнай канфэрэнцыі выходзяць у плэй-оф. Пераможцы Заходняй і Ўсходняй канфэрэнцыяў сустракаюцца ў фінале і выяўляюць чэмпіёна НБА.
У чэрвені ліга праводзіць драфт, на якім каманды могуць папоўніць свае шэрагі гульцамі. Прыняць удзел у драфце можа любы гулец, які дасягнуў 17-гадовага ўзросту. З 1985 году праводзіцца драфт-лятарэя для вызначэньня чароднасьці выбару камандамі. Яна вызначае клюбы, якія будуць выбіраць на драфце першымі. Гэта залежыць ад выступу клюбу ў мінулым сэзоне.
Клюбам дазволена абменьвацца правамі на выбар у драфце, за што атрымліваць альбо іншую пазыцыю ў чарзе, альбо гульцоў іншых камандаў.
Каманды
рэдагаваць
Фіналісты
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць
Спартовыя лігі Паўночнай Амэрыкі |
---|
NBA · WNBA · NHL · NFL · MLB · MLS |