Дубраўка (Дубраўскі сельсавет)
Ду́браўка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Цэнтар Дубраўскага сельсавету.
Дубраўка | |
трансьліт. Dubraŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Дубраўскі |
Насельніцтва: | 799 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
СААТА: | 6244870021 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°27′6.98″ пн. ш. 28°6′46.01″ у. д. / 53.4519389° пн. ш. 28.1127806° у. д.Каардынаты: 53°27′6.98″ пн. ш. 28°6′46.01″ у. д. / 53.4519389° пн. ш. 28.1127806° у. д. |
± Дубраўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Знаходзіцца за 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру, 19 км чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы, каля аўтамабільнай дарогі Мар’іна Горка — Селецк.
Гісторыя
рэдагавацьУ пачатку 20 ст. маёнтак у Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1926 г. пасёлак. На пачатку 1930-х гг. створаны калгасы «Краіна Саветаў» і «Спаборнік», працавалі дзьве кузьні.
З чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.
З 23.07.1984 году цэнтар сельсавету.
Насельніцтва
рэдагаваць- Пачатак ХХ ст. — 1 двор, 3 жыхары
- 1920 — 20 гаспадарак, 99 жыхароў
- 2002 год — 268 двароў, 858 жыхароў
- 2009 год — 799 чалавек[2]
Асоба
рэдагаваць- Андрэй Варанецкі — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі