Друцак (вёска)
вёска ў Беларусі
(Перанакіравана з «Друцк»)
Дру́цак[a] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Друці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавету Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 10 км ад Талачына, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Талачын; каля шашы Талачын — Круглае (1 км).
Друцак лац. Drucak | |
![]() Сядзіба Гардзялкоўскіх | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Талачынскі |
Сельсавет: | Талачынскі |
Насельніцтва: | 264 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2136 |
Паштовы індэкс: | 211076 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°20′25″ пн. ш. 29°45′55″ у. д. / 54.34028° пн. ш. 29.76528° у. д.Каардынаты: 54°20′25″ пн. ш. 29°45′55″ у. д. / 54.34028° пн. ш. 29.76528° у. д. |
Друцак на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Друцак | |
![]() |
Гісторыя Рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Друцак (горад)
Вёска разьмяшчаецца непадалёк ад дзядзінцу колішняга гораду Друцку і на месцы ягонага пасаду.
Насельніцтва Рэдагаваць
- 2010 год — 264 чалавекі
- 1999 год — 294 чалавекі
- 1971 год — 73 гаспадаркі, 328 чалавек
Інфраструктура Рэдагаваць
Камбінат побытавага абслугоўваньня, школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя Рэдагаваць
Славутасьці Рэдагаваць
- Гарадзішча
Страчаная спадчына Рэдагаваць
- Царква Сьвятога Мікалая
- Сядзіба Гардзялкоўскіх
Заўвагі Рэдагаваць
- ^ Правапіс назвы паводле п. 25 Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. — 160 с.; афіцыйная назва — Друцк паводле Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. (pdf) С. 448
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Друцак (вёска) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў