Валянцін Мазец
Валянці́н Ге́нрыхавіч Ма́зец (нар. нар. 6 верасьня 1965, в. Станелевічы, Зэльвенскі раён Гарадзенскай вобласьці) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1995).
Валянцін Мазец | |
Дата нараджэньня | 6 верасьня 1965 (59 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | гісторыя[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў БДУ (1989). У 1989—1991 гадох навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту гісторыі. 3 1992 годзе пачынаў працу на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка сэктара гісторыі нацыянальна-культурнага разьвіцьця Беларусі XX стагодзьдзя ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі. У 1995 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Беларуская народная рэспубліка: абвяшчэньне і дзейнасьць (1918 год)», навуковы кіраўнік — акадэмік І. Ігнаценка. У 1996 годзе прызначаны на пасаду навуковага супрацоўніка інстытуту. Ад 2000 году працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам. У 2005 атрымаў званьне дацэнта. У 2016 годзе стаў вядучым навуковым супрацоўнікам. Дасьледуе праблемы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, пытаньні разьвіцьця культуры і міжнацыянальных адносін у Беларусі[2]. Апублікаваў больш за 100 навуковых прац. Складальнік (зь І. М. Кузьняцовым) зборніка «Гісторыя Беларусі ў дакумэнтах і матэрыялах» (2000). Адначасова выкладае ў БДУ, Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце, Менскім філіяле Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі, Інстытуце парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва, Беларускім гуманітарным ліцэі.
Выбраная бібліяграфія
рэдагаваць- За сваё, кроўнае // Маладосць. — 1994. — № 5.
- Беларускі нацыянальны рух ад снежня 1917 да лютага 1918 // Гуманітарныя і сацыяльныя навукі на зыходзе XX ст. — Мн.: [АНІГН НАН Беларусі], 1998.
- М. В. Доўнар-Запольскі і БНР // Даследчык гісторыі трох народаў: М. В. Доўнар-Запольскі : Зб.навук.арт.і дак. — Гомель: [Гомел.дзярж.ун-т імя Ф.Скарыны], 2000.
- Беларускі студэнцкі саюз як фактар нацыянальна-культурнага жыцця моладзі Заходняй Беларусі // Праблемы ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР: Гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы Міжнар. навук.-тэарэт. канф. — Мн.: [БДУ], 2000.
- Да пытання фарміравання беларускай нацыянальнай ідэі ў Другой Рэчы Паспалітай (1921—1939 гг.) // XX стагоддзе ў гісторыі палякаў і беларусаў: Матэрыялы бел.-пол. навук. канф. — Мн.: 2001.
- Мы мабілізуем свае сілы і … тут выкуем дзяржаўную волю свайго народа» // Беларусь у XX ст. — Мн.: Б. в., 2002.
- Грамадзянства і межы БНР // Бел. гіст. зб. — Беласток: 2001. — № 15.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Mazec, Valjancìn Henrychavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Мазец Валянцін. Кнігарня Arche. Праверана 21 верасьня 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Мазец Валянцін Генрыхавіч. ІГ НАНБ