Дзьмітры Балаба
Дзьмітры Ўладзімеравіч Балаба (нар. 1 чэрвеня 1972, Гарадзілава, Гарадзілаўскі сельсавет, Маладэчанскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі службовец-міліцыянт рэжыму Лукашэнкі. Камандзір АМАП Галоўнай управы ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму. Палкоўнік міліцыі.
Дзьмітры Балаба | |
Дата нараджэньня | 1 чэрвеня 1972 (52 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | міліцыянт |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 1 чэрвеня 1972 году ў вёсцы Гарадзілава Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Навучаўся ў Гарадзілаўскай сярэдняй школе[1].
Да паступленьня на службу ў органы ўнутраных справаў скончыў ПТВ і адслужыў у войску, звольніўся ў запас гвардыі старшыною. У маладэчанскай патрульна-паставой службе міліцыі быў ротным і ўзводным; у яго ў падначаленьні былі байцы віленскага АМАП, які быў расфармаваны з-за актыўнага ўдзелу ў жнівеньскім путчы 1991 году[2].
З 1993 году ў АМАП[3]. У 1995 годзе пераведзены на працу ў Менск.
У 1999—2000 гадох быў камандзірам 4-га апэратыўнага ўзводу АМАП ГУУС Менгарвыканкаму. З 2002 па 2016 гады быў камандзірам 2-й роты АМАП ГУУС Менгарвыканкаму[4].
У траўні 2016 году прызначаны камандзірам АМАП Галоўнай управы ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму.
Узнагароды
рэдагаваць- юбілейны мэдаль «80 гадоў беларускай міліцыі»(be) (1997),
- мэдаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені,
- мэдаль «За бездакорную службу» ІІ ступені,
- мэдаль «За бездакорную службу» І ступені (2015)[5],
- мэдаль «За адзнаку ў ахове грамадзкага парадку» (2017)[6].
Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў
рэдагаваць2 кастрычніка 2020 году Балаба быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) прызнала Балабу адказным як камандуючага сіламі АМАП у Менску за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзілі сілы АМАП у Менску пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне зь мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаваньні, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў[7]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[8]. Таксама восеньню 2020 году Балабу ўключылі ў свае санкцыйныя сьпісы Канада[9][10], Вялікабрытанія[11], Швайцарыя[12][13].
З 2 кастрычніка 2020 году Балаба таксама знаходзіцца ў санкцыйным сьпісу спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за ўдзел у дзеяньнях або палітыцы, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты, як камандзір менскага АМАП, арганізацыі, супрацоўнікі якой зьбівалі й затрымлівалі мірных дэманстрантаў, журналістаў і іншых асобаў у сталіцы, а таксама нясуць адказнасьць за бесчалавечнае абыходжаньне з затрыманымі[14][15][16].
Сям’я
рэдагаваць- Жонка Тацьцяна Балаба, спэцыяліст паводле працы з кліентамі ААТ «Беларусбанк».
- Сын Арцём Балаба, 31.03.1994 г.р., камандзір групы 2-га ўзвода АМАП ГУУС Менгарвыканкаму[17]. У сакавіку 2021 году занесены ў санкцыйныя сьпісы балтыйскіх краінаў[18].
- Сын Максім Балаба, вучыўся ў Менскай гарадзкой кадэцкай вучэльні № 1 імя М. В. Фрунзэ.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сгорел дом командира минского ОМОНа. Соседи называют это местью — репортаж
- ^ 8 фактов о командире минского ОМОНа: он получил личную установку от Лукашенко накануне выборов
- ^ Люди особого назначения: о столичном ОМОН написали книгу
- ^ Интервью с командиром ОМОН ГУВД Минского горисполкома Дмитрием Балабой
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 жніўня 2015 года № 353 «Аб узнагароджанні»
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2017 года № 34 «Аб узнагароджанні»
- ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en). Праверана 2020-12-25 г.
- ^ Legislative Services Branch Consolidated federal laws of canada, Special Economic Measures (Belarus) Regulations
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). gov.uk(en). Праверана 2020-12-25 г.
- ^ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (анг.). Swissinfo(cs) (2020-10-13). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ SECO: Ordinance on measures against Belarus (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2020-10-13). Праверана 2020-09-13 г.
- ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ^ Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2020-10-02). Праверана 2021-09-29 г. Архіўная копія ад 2021-09-29 г.
- ^ U.S. Treasury sanctions eight Belarus officials for undermining democracy (анг.). УНІАН (2020-10-03). Праверана 2021-09-29 г. Архіўная копія ад 2021-02-25 г.
- ^ Награжден сын командира минского ОМОНа (видео)
- ^ Сталі вядомыя імёны чыноўнікаў з новага пакету санкцый Літвы, Латвіі і Эстоніі. Сярод іх Аліна Касьянчык. Радыё Свабода (2021-03-25). Праверана 2021-09-13 г.