Дзьмітры Асіпенка
Дзьмітры Асіпенка (нарадзіўся 12 сьнежня 1982 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, нападнік ігуменскага «Коласа».
Дзьмітры Асіпенка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 сьнежня 1982 (40 гадоў) Менск, БССР | |
Рост | 170 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Колас Ігумен | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000 2001—2004 2005—2006 2007—2010 2011 2012—2014 2015 2016 2017—2018 2018 2019—2022 2023— |
Трактар Лякаматыў Смаргонь Менск Ворскла Шахцёр Салігорск Граніт Мікашэвічы Шахцёр Салігорск Іслач Менскі раён Прамень Менск Арсэнал Койданаў Колас Ігумен |
22 (9) 86 (32) 60 (31) 109 (32) 15 (2) 88 (30) 18 (4) 21 (1) 25 (5) 4 (1) 107 (42) 6 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера Рэдагаваць
У 2000 годзе пачаў кар’еру футбаліста ў складзе менскага «Трактару». Пазьней выступаў у сталічным «Лякаматыве», затым перайшоў у «Смаргонь». З 2007 году па 2010 год абараняў колеры ФК «Менск», у студзені 2011 году падпісаў двухгадовы кантракт з украінскай «Ворсклай»[2].
14 ліпеня 2011 году дэбютаваў у складзе «Ворсклы» ў Лізе Эўропы. Увосень 2011 году пакінуў «Ворсклу», бо страціў месца ў складзе. У канцы студзеня 2012 году заключыў гадавы кантракт з «Шахцёрам» з Салігорску[3]. У сакавіку 2015 году перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[4]. У сьнежні 2015 году вярнуўся ў салігорскі «Шахцёр»[5]. У лютым 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[6], які пакінуў у ліпені 2018 году[7]. У жніўні 2018 году перайшоў у клюб «Прамень»[8]. З 2019 году выступае за койданаўскі «Арсэнал»[9].
Дасягненьні Рэдагаваць
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2010
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013, 2016
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2012
- У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
Статыстыка Рэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Граніт | 2015 | Найвышэйшая ліга | 18 | 4 |
Шахцёр Салігорск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 21 | 1 |
Іслач | 2017 | Найвышэйшая ліга | 19 | 4 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 6 | 1 | |
Прамень | 4 | 1 |
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_osipenko/
- ^ UA-Футбол. «Ворскла». Новые соглашения. ua-football.com
- ^ Дмитрий Осипенко перешел в «Шахтер». pressball.by
- ^ Алексей Тимошенко и Дмитрий Осипенко подписали контракты с «Гранитом». На просмотре Габовда и Петрикий(рас.)
- ^ Осипенко подписал контракт с солигорским «Шахтером»(рас.)
- ^ Дмитрий Осипенко стал игроком «Ислочи»(рас.)
- ^ Осипенко, Близнюк и Кирильчик покинули «Ислочь»(рас.)
- ^ «Луч» объявил о подписании Осипенко и Кийко(рас.)
- ^ В Беларуси появится новый футбольный клуб — «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко(рас.)