Стан (сацыяльная група)

(Перанакіравана з «Саслоўе»)

Стан[1][2] (саслоўе[3]) — сацыяльная група са спадчыннымі правамі і абавязкамі, якая склалася на аснове клясавых адносінаў у дакапіталістычным грамадзтве. У гісторыі чалавецтва, прыналежнасьць да розных сацыяльных станаў юрыдычна зацьвярджаецца ў грамадзкім праве, у заканадаўстве — як у пісьмовым («афіцыйным», «легітымным»), гэтак і ў дапісьменную эпоху ў вэрбальным «Народным праве» — у выглядзе правоў, прывілеяў, абавязкаў. Характэрнасьцю пры гэтым ёсьць тэндэнцыя да інстытуцыянальнага замацаваньня найменшых адрозьненьняў. Сацыяльныя індывіды, якія належаць да вызначанага стану маюць як правіла аднолькавыя спадчынныя правы і абавязкі.

Прадстаўнікі 3 станаў на сярэднявечнай ілюстрацыі

Падзел на станы быў уласьцівы для сярэднявечнай Эўропы і звычайна ўлучаў арыстакратаў, сьвятароў і грамадоўцаў. Грамадзтва цэнтральнай і заходняй Эўропы, якія мелі саслоўнае дзяленьне ў гістарычную эпоху паміж раньнім фэадалізмам і індустрыялізацыяй, называюцца «станавымі таварыствамі» (анг. Estates of the realm).

На беларускіх землях станавы падзел пачаў фармавацца ў XXI стагодзьдзях і завяршыўся ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Да XVI ст. склаліся 4 асноўныя станы: духавенства, шляхта, мяшчане і сяляне.

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Стан(недаступная спасылка) // Расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928.
  2. ^ Станъ // Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. — Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997
  3. ^ Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі слова «саслоўе» зьяўляецца запазычаньнем з расейскага сословие. — Крыніца: Саслоўе // ЭСБМ. Т. 11. — Менск, 2006. С. 322

Літаратура

рэдагаваць