Генэалёгія
Генэалёгія або радавод па-грэцку: γενεαλογία ад па-грэцку: γενεά (па-лацінску: genea) — «сям’я» і па-грэцку: λόγος (па-лацінску: logos) — «слова, веданьне, навука») — спэцыяльная гістарычная дысцыпліна; сыстэматычны сход зьвестак аб паходжваньні сем’яў, пераемнасьць пакаленьняў і сваяцтве, прозьвішчаў і родаў — навука аб роднасных сувязях наогул[1]. Іх гісторыя, сямейныя адносіны, лёс асобных членаў сям’і[2].
Для вывучэньня радаводу вусныя апавяданьні, гістарычныя запісы, генэалягічны аналіз і іншыя крыніцы, якія могуць пацьвердзіць сямейнае сваяцтва і выявіць радавод членаў сям’і. Вынікі генэалягічных дасьледаваньняў адлюстроўваюцца ў графіках або з дапамогай росьпісаў. Зьвязаная з такімі сумежнымі навукамі, як геральдыка, дыпляматыка, краязнаўства, гісторыя і іншыя. Імкненьне да сямейнай гісторыі, як правіла, фармуюцца празь некалькі матываў, у тым ліку жаданьне вызначыць месца сваёй сям’і ў гісторыі, пачуцьцё адказнасьці, каб захаваць мінулае для будучых пакаленьняў і пачуцьцё самаздаволеньня[3]
Генэалёгія ў біялёгіі — сукупнасьць зьвестак пра бацькоў і аддаленых продкаў канкрэтнай асобіны або групы асобін расьлінаў або жывёл. Ведаючы біялягічныя і прадуктыўныя якасьці продкаў, а таксама сваякоў па так званай бакавой лініі, можна правільней падабраць пары для скрыжаваньня з мэтай атрыманьня арганізмаў з жаданымі ўласьцівасьцямі.
Асноўнае паняцьце
рэдагавацьРадаводцы, як правіла, дасьледуюць свой радавод, або радавод сваіх мужа і жонкі. Прафэсійныя радаводцы таксама праводзяць дасьледаваньні для іншых, выдаюць кнігі, вучаць, або вырабляюць свае ўласныя базы зьвестак. Яны могуць працаваць у генэалягічных кампаніях, якія прадстаўляюць праграмнае забесьпячэньне вырабляюць матэрыялы карысныя для аматараў і іншых прафэсійных радаводцаў і дапамагаюць даведацца ня толькі, дзе і калі жылі людзі, але і іх лад жыцьця, біяграфію і матывацыю ў тых ці іншых сытуацыях. Гэта часта абумоўлена састарэлым заканадаўствам, старымі палітычнымі межамі, міграцыйнымі тэндэнцыямі, сацыяльна-эканамічнымі, гістарычнымі і рэлігійнымі ўмовамі.
Агульнае распаўсюджваньне
рэдагавацьУ сучасных энцыкляпэдычных слоўнікавых артыкулах тэрмін генэалёгія пачынаецца зь біблейскага старазаветнага падзелу. У Бібліі паспавядаецца аб паходжаньні і сваяцтве ўсіх шматлікіх народаў[2], аб рэлігійнай традыцыі ў юдаізьме (сьвятарскае права служэньня лявітаў) і пра радаводу заснавальніка хрысьціянства Ісуса Хрыста (Мв. 1:1-15)[4], пра нашчадкаў Мухамеда ў ісламе і г. д.
Апавяданьні пра паходжаньне народаў, дынастыяў і шляхетных сем’яў (манархічная права арыстакратыі) атрымалі шырокае распаўсюджваньне ў многіх краінах Эўропы ў раньнім Сярэднявеччы, таму росквіт генэалёгіі прыпадае на разьвіцьцё фэадалізму. Калі ў грамадзтве зьявілася ўласнасьць і пачаліся абмеркаваньня пытаньня яе атрыманьня ў спадчыну, асабліва важная было ведаць ступені сваяцтва. У Ангельшчыне і Францыі ў XVI стагодзьдзі зьявіліся дзяржаўныя пасады, якія адказвалі за правільнасьць складаньня радаводаў[2].
Сымбалічныя абазначэньні радаводнага дрэва
рэдагавацьПад імем кожнай персоны ставяцца значкі:
- ж — з датай нараджэньня (і месца);
- ∞ — з датай шлюбу (і месца);
- + — з датай сьмерці (і месца)
і інш.
Злучацца гарызантальна клямарам, дзе ўверсе — нашчадак, а зь нізу — бацькі і маці, дзяды і бабулі.
Праграмнае забесьпячэньне
рэдагавацьІснуюць праграмныя сыстэмы кіраваньня генэалягічным дасьледаваньням і аналізам, у прыватнасьці пад «вольнымі ліцэнзіямі» распаўсюджваюцца прадукты: «LifeLines», «GRAMPS».
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Генеалогия. Ф. А. Брокгауз, И. А. Ефрон. Энциклопедический словарь (рас.)
- ^ а б в Недосєкіна Т. // «Український родовід як джерело вивчення історії України. Посібник із складання родоводу для вчителів, школярів та початківців», вид. «Видавничий центр ДОУНБ», м. Дніпропетровськ, 2010 р., С. 4 (укр.)
- ^ Ronald Bishop // «In the Grand Scheme of Things: An Exploration of the Meaning of Genealogical Research», Journal Of Popular Culture, 2008, № 41(3), P. 393—412 (анг.)
- ^ Архимандрит Никифор // «Библейская энциклопедія» (иллюстрированная полная популярная), г. Москва 1891 г., С. 606 (па-расейску: Родословіе Іисуса Христа) (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- «Словник іншомовних слів», гол. ред. «Українська Радянська Енциклопедія», м. Київ, 1995 р., с. 180 (укр.)
- «Українська радянська енциклопедія», м. Київ, 1962 р., т. 3 (укр.)
- Гайдай Л., «Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях», вид. «Вежа», м. Луцьк, 2000 р. (укр.)
- Dworzaczek Włodzimierz, «Genealogia», Wydawnictwo Naukowe PWN, Warszawa, 1959 r. (пол.)