Даўгялаўшчына

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Даўгя́лаўшчына[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Лынтупцы. Уваходзіць у склад Суботніцкага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Даўгялаўшчына
лац. Daŭhiałaŭščyna / Daŭgiałaŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 10 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843051
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°4′45″ пн. ш. 25°43′27″ у. д. / 54.07917° пн. ш. 25.72417° у. д. / 54.07917; 25.72417Каардынаты: 54°4′45″ пн. ш. 25°43′27″ у. д. / 54.07917° пн. ш. 25.72417° у. д. / 54.07917; 25.72417
Даўгялаўшчына на мапе Беларусі ±
Даўгялаўшчына
Даўгялаўшчына
Даўгялаўшчына
Даўгялаўшчына
Даўгялаўшчына
Даўгялаўшчына

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Даўгіла (Даўгела, Даўгяла) ёсьць вытворным ад старажытнага германскага імя Daugo[2]. Адзначаліся старажытная германскія імёны Dagila (Dahilo) і Dagalo[3].

Гісторыя

рэдагаваць

У другой палове XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Паводле перапісу 1897 г., 5 двароў, 44 жыхары. У 1905 г. 49 жыхароў, 91 дзесяціна зямлі, у 1909 г. 10 двароў, 54 жыхары.

У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 8 двароў, 45 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (15 двароў, 61 жыхар) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй.

У 1952 г. арганізаваны калгас імя В. І. Чапаева. Уваходзіла ў саўгас «Жамыслаўль», затым «Суботнікі». У 1970 г. 50 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 9 двароў. 17 жыхароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 17 чалавек, 9 двароў
  • 2009 год — 10 чалавек[4]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 391—392.
  4. ^ Вынікі перапісу

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць