Лынтупка (прыток Гаўі)

рака ў Беларусі

Лы́нтупка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Гаўі (басэйн Нёману). Цячэ ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 6,5 км.

Рака
Лынтупка
лац. Łyntupka
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Лынтупаў
Вусьце Гаўя
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 6,5 км

Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Лынтупаў, упадае ў Гаўю на поўнач ад вёскі Баравікоў. Ад вытоку на працягу 1,5 км каналізаваная[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 230.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1