Дагда

горад у Латвіі

Да́гда, Даґда (лат. Dagda) — места ў Латвіі, на возеры Дагдзе. Адміністрацыйны цэнтар Дагдзкага краю. Насельніцтва на 2016 год — 2178 чалавек. Знаходзіцца за 267 км на паўднёвы ўсход ад Рыґі, каля беларуска-латвійскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Краслаўка — Люцын.

Дагда
лац. Dagda
лат. Dagda
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Герб Дагды Сьцяг Дагды
Першыя згадкі: XVII стагодзьдзе
Краіна: Латвія
Край: Дагдзкі
Плошча: 3 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 2178 чал.[1]
шчыльнасьць: 726 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371 656
Паштовы індэкс: LV-5674
Геаграфічныя каардынаты: 56°5′41″ пн. ш. 27°32′13″ у. д. / 56.09472° пн. ш. 27.53694° у. д. / 56.09472; 27.53694Каардынаты: 56°5′41″ пн. ш. 27°32′13″ у. д. / 56.09472° пн. ш. 27.53694° у. д. / 56.09472; 27.53694
Дагда на мапе Латвіі
Дагда
Дагда
Дагда
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.dagda.lv

Дагда — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя

рэдагаваць

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

рэдагаваць
 
Траецкі касьцёл, 1912 г.

Упершыню Дагда ўпамінаецца ў XVII ст. як паселішча гандляроў і рамесьнікаў, уладаньне Гільзенаў. У 1740-я гады тут збудавалі мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дагда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні. У 1801 годзе мястэчка набылі Буйніцкія. На 1878 год у Дагдзе было 50 будынкаў, працавала паштовая станцыя.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Дагду занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Дагда ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі.

У 1992 годзе Дагда атрымала статус места. У 2009 годзе яна стала цэнтрам Дагдзкага краю.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1878 год — 455 чал.[3]; 1897 год — 1516 чал., зь іх 377 каталікоў і 1026 юдэяў
  • XXI стагодзьдзе: 2008 год — 2563 чал.; 2016 год — 2178 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1740-я)

Страчная спадчына

рэдагаваць
  • Сядзіба Буйніцкіх (XIX ст.)

У Дагдзе прайшло дзяцінства філёзафа Мікалая Лоскага.

  1. ^ «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā»
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  3. ^ Manteuffel G. Dagda // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 892.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць