Ежы Мікалай Гільзэн
Ежы Мікалай Гільзэн (па-польску: Jerzy Mikołaj Hylzen; 6 сьнежня 1692, Дагда — 24 красавіка 1775, Варшава) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзеяч ВКЛ, пісьменьнік ды перакладчык.
Ежы Мікалай Гільзэн | |
Смаленскі біскуп | |
---|---|
1746 — 1763 | |
Абраньне | 13 лютага 1746 |
Папярэднік | Багуслаў Корвін-Гасеўскі |
Наступнік | Габрыель Вадзынскі |
Выраканьне | 17 ліпеня 1763 |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | 6 сьнежня 1692 Дагда |
Памёр | 24 красавіка 1775 (82 гады) Варшава |
Бацька | Ежы Канстанцін Гільзен[d] |
Маці | Ганна Рэгіна Шімельпфеніг фон дэр Ое[d] |
![]() | |
Узнагароды |
З шляхецкага роду Гільзэнаў. 11 кастрычніка 1738 году абраны канцлерам віленскае капітулы. З дапамогай Сапегаў як рэгент каралеўскае канцылярыі стаў 10 чэрвеня 1740 году пісарам вялікім літоўскім. Прызначаны смаленскім біскупам 13 лютага 1746 году (паводле іншых зьвестак, 10 траўня 1745[1]). У 1758 перадаў кіраўніцтва ў дыяцэзіі каад’ютару Габрыэлю Вадзынскаму. У 1759 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Белага Арла. 17 ліпеня 1763 году адмовіўся ад кіраваньня дыяцэзіяй. Перакладаў P. Segnery, Лярэнца Скуполі(en).
Творы рэдагаваць
- Wojna duchowna Wawrzyńca Scupoli (1746)
- Opisanie historyczne obyczajów pierwszych chrześcijan według Klaudiusza Fleury (1746)
- Reguły kazań (1747)
- Pisma Bożego… wybrane rozdziały (1755)
Крыніцы рэдагаваць
- ^ David M. Cheney. Bishop Jerzy Mikołaj Hylzen (Catholic-Hierarchy)