Гісторыя Крупак
Крупкі — колішняя сталіца графства на гістарычнай Аршаншчыне (частка Віцебшчыны). Да нашага часу захавалася сядзіба Сьвяцкіх.
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьІмаверна, Крупкі ўзьніклі ў сяр. XVI ст. на землях маёнтку Шыйка. Мясьціна ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Сангушкаў[1].
У 1613 на мапе Вялікага Княства Літоўскага Тамаша Макоўскага Крупкі значацца як мястэчка[2]. У 1627 уладальнік мястэчка Сымон Самуэль Сангушка падараваў яго сваёй жонцы Алене Корвін-Гасеўскай, у гэты час тут было 26 дымоў. На 1667 колькасьць дымоў узрасла да 60, існаваў млын[3].
У XVIII ст. Крупкі сталі цэнтрам графства[3]. На 1790 тут было 82 дымы[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Крупкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні. У кан. XVIII ст. мясьціна перайшла ў валоданьне Сьвяцкіх[5]. У 1859 тут працавала мукамольная мануфактура.
На 1880 у Крупках існавалі два млыны, на якіх выраблялася «найдалікатнейшая мука пшонная, што пад назвай Крупецкай альбо Крупчаткі развозілася да найгалоўнейшых местаў»[6]. У 1896 Караль Сьвяцкі заснаваў фабрыку запалкавай саломкі. На прадпрыемстве працавала больш за 50 чалавек, вялікую частку прадукцыі вывозілі ў Амэрыку. На 1897 у мястэчку налічвалася 186 двароў, працавалі гарбарны і маслабойны заводы, пошта і тэлефоннае аддзяленьне, царкоўнапрыходзкая школа, царква, сынагога, 4 юдэйскія малітоўныя дамы, 24 крамы, карчма, заезны двор, гуртовы вінны магазын; штогод праходзілі кірмашы 29 жніўня і 9 сьнежня. У 1900 у Крупках адкрылася лесапільня. На 1910 у мястэчку было 190 будынкаў. У Першую сусьветную вайну з 26 лютага да 21 лістапада 1918 мястэчка займалі нямецкія войскі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крупкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Барысаўскі павет («падраён») Менскага раёну[7]. У 1924 Крупкі сталі цэнтрам раёну (з 1938 у Менскай вобласьці). 27 верасьня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1991 Крупкі атрымалі статус места. У 1999 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескага гербу.
Галерэя
рэдагаваць-
Мост праз Бобр, 1880
-
Мост, 1918
-
Панарама з боку Бабра
-
Рака Бобр, 1915
-
Рака з боку сядзібы
-
Рынак
-
Сядзіба Сьвяцкіх
-
Сядзіба
-
Школа
-
Млын на Бабры, 1918[8]
-
Млын, 1918
-
Станцыя, 1918
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Насевіч В. Крупка // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 147.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на / Склад. і навук. рэд. Дз. М. Хромчанка; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Дз. Дз. Карань і інш. — Мн.: БелЭн, 1999.
- ^ а б в Насевіч В. Крупка // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 148.
- ^ Шашок І. Вуліца імя Леніна // Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2010. С. 192.
- ^ Chmara A. Krupka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 731.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 258.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2012. С. 116.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6.
- Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2010. — 250 с.
- Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2012. — 200 с.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на / Склад. і навук. рэд. Дз. М. Хромчанка; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Дз. Дз. Карань і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 640 с.: іл. ISBN 985-11-0143-5.
- Памяць. Яны праславілі Крупшчыну / уклад. Дз. М. Хромчанка. — Менск: Пэйпико, 2008. ISBN 978-985-90150-4-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГісторыя Крупак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў