Аляксандар Шчурко
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шчурко.
Аляксандар Сямёнавіч Шчурко (нарадзіўся ў 1957, Менская вобласьць) — дзяржаўны дзеяч Беларусі.
Аляксандар Шчурко | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
---|---|
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1957 (66 гадоў)![]() |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Біяграфія рэдагаваць
Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Менскай вобласьці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Працаваў начальнікам аддзела ўнутраных справаў Маскоўскага райвыканкама г. Менска, начальнікам аб’яднаньня «Ахова» пры МУС Рэспублікі Беларусь.
6 лютага 2001 г. указам прэзыдэнта прызначаны першым намесьнікам міністра ўнутраных справаў — начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі і адмысловай міліцыі Рэспублікі Беларусь. З 13 лютага 2004 г. — першы намесьнік міністра ўнутраных справаў — начальнік Галоўнага кіраваньня крымінальнай міліцыі. Па патрабаваньні прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Шчурко павінен быць звольнены на працягу лістапада з органаў унутраных справаў.[1]
Узнагароды рэдагаваць
Узнагароджаны мэдалём «За бездакорную службу» I ступені і іншымі мэдалямі.
Сям’я рэдагаваць
Жанаты, мае сына і дачка.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ interfax.by, Чистка рядов у силовиков (рас.)
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (рас.)