Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы мест рознымі мовамі
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Назвы мест рознымі мовамі
рэдагавацьПрэамбула: Калісьці, ў выніку адсутнасьці правілаў па гэтым пытаньні было вельмі непрадуктыўнае абмеркаваньне на старонцы Абмеркаваньне:Мазыр. Цяпер, дэ-факта, назоў іншымі мовамі пішам тады, калі нейкая мова мае афіцыйны статус. Каб пазьбегнуць у будучыні такіх канфліктаў, прапаную супольнасьці беларускамоўнай Вікіпэдыі прыняць наступнае правіла. (Глядзіце ніжэй)
Прапанова:
- 1. Першым пазначаецца назоў на дзяржаўнай мове/мовах краіны, ў якім знаходзіцца аб'ект артыкула.
- 2. Пасьля гэтага, пазначаецца назоў на тых мовах, якія ў дадзены момант маюць афіцыйны статус у аб'екце артыкула.
- 3. Назвы на ўсіх іншых мовах ў пачатку артыкулу не пазначаюцца. Калі аб'ект артыкула пэўны час уваходзіў ў нейкую дзяржаву, назоў на мове такой дзяржавы можна дадаць толькі у разьдзеле «Гісторыя» з пазначэньням часу, (калі ёсьць дакладная інфармацыя) калі аб'ект артыкула уваходзіў ў склад такой дзяржавы і аўтарытэтнай крыніцы назвы у выглядзе зноскі.
- 4. Гэтае правіла не датычыцца і не закранае артыкулаў аб населеных пунктах непрызнаных, ці часткова прызнаных дзяржаў ды тэрыторый.
- 5. Усе спрэчныя пытанні наконт непрызнаных, ці часткова прызнаных дзяржаў ды тэрыторый рашаюцца праз асобнае абмеркаваньне ці, калі ў гэтым ёсць патрэба, у галасаваньні.
P.S. Выпраўленьні магчымых моўных памылак вельмі вітаецца. Але, калі ласка, ня зьмяняйце сутнасьці. Дзякуй.
- Галасаваньне праводзіцца з 27.09.2009 па 11.10
- Арганізатар: Vasyl` Babych
Галасаваньне
рэдагавацьУ адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс
За
рэдагаваць- Падтрымліваю Лічу, што гэты варыянт дапаможа на будучыню пазьбегнуць блытаніны ды бязсэнсоўных абмеркаваньняў. --Vasyl` Babych 14:55, 27 верасьня 2009 (UTC)
- Падтрымліваю Слушныя фармулёўкі. Толькі ў назьве лепей ня «мест», а «местаў» або, увогуле, «населеных пунктаў» (бо гаворка ўсё ж ідзе ня толькі пра месты, але й пра мястэчкі, вёскі ды інш.). --Казімер Ляхновіч 15:05, 27 верасьня 2009 (UTC)
Супраць
рэдагавацьУстрымліваюся
рэдагавацьІншае меркаваньне
рэдагаваць- Чаму толькі разьдзел Гісторыя? Чаму нельга мець разьдзел, прысьвечаны назьве? --EugeneZelenko 15:42, 27 верасьня 2009 (UTC)
- Маеце рацыю... Але як цяпер быць? Мяркую, нельга рабіць зьмены цяпер. --Vasyl` Babych 15:44, 27 верасьня 2009 (UTC)
- Мяркую, што варта абмяркоўваць праекты правілаў перад галасаваньнем. Але зьняць з галасаваньня няўдалы праект і паставіць праект з удакладненьнямі ніхто не забараняе. --EugeneZelenko 15:47, 27 верасьня 2009 (UTC)
- Пакуль здымаю для дапрацоўкі. --Vasyl` Babych 16:45, 27 верасьня 2009 (UTC)
- Мяркую, што варта абмяркоўваць праекты правілаў перад галасаваньнем. Але зьняць з галасаваньня няўдалы праект і паставіць праект з удакладненьнямі ніхто не забараняе. --EugeneZelenko 15:47, 27 верасьня 2009 (UTC)
- Гл. Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы населеных пунктаў ды рэгіёнаў рознымі мовамі --Vasyl` Babych 17:23, 27 верасьня 2009 (UTC)