Грымяча (вёска)
Грымя́ча[2] (таксама — Грамэ́ча[2]) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Воўчынскага сельсавету. Вёска разьмешчана на левым беразе ракі Пульвы. Знаходзіцца ў пагранічнай зоне[3].
Грымяча | |
трансьліт. Hrymiača | |
Рэшткі сядзібы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Воўчынскі |
Насельніцтва: | 16 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225083 |
СААТА: | 1240817021 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°17′50″ пн. ш. 23°21′55″ у. д. / 52.29722° пн. ш. 23.36528° у. д.Каардынаты: 52°17′50″ пн. ш. 23°21′55″ у. д. / 52.29722° пн. ш. 23.36528° у. д. |
± Грымяча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПершымі ўладальнікамі маёнтку ў XV стагодзьдзі былі Ільлінічы[4]. У 1612 годзе належала Аляксандру Гансеўскаму, уласьніку мястэчка Воўчын. У 1708 годзе ўладальніца маёнтку Тэрэза Гансеўская выйшла замуж за Казімера Яна Сапегу, пасьля гэтага маёнтак часта зьмяняў уласьнікаў, пасьля Сапегаў Грымяча належала Флемінгам, Чартарыйскім, Панятоўскім і зноў Чартарыйскім[4].
Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Грымяча ў складзе Расейскай імпэрыі, належала да Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.
У 1828 годзе князь Канстанцін Чартарыйскі прадаў маёнтак Караліне з Пуслоўскіх. Затым ён належаў Віслоцкім, а ў другой палове XIX стагодзьдзя стаў уласнасьцю роду Пузынаў, якія збудавалі тут дваранскую сядзібу (магчыма, што яе будаўніцтва пачалі яшчэ Віслоцкія)[4].
У 1897 годзе вёска налічвала 40 двароў і 299 жыхароў, у 1905 годзе тут жыло 319 чалавек[5].
Згодна з Рыскай дамовай вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. У 1923 годзе тут было 38 двароў і пражывала 129 жыхароў. З 1939 году ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну на франтах загінула 20 жыхароў вёскі[5].
З 1950-х гадоў сядзібны дом выкарыстоўваўся як піянэрскі лягер, дзякуючы чаму да 1990 году быў у добрым стане[6]. Пасьля сядзіба была занядбана і паступова руйнавалася. Неаднаразовыя заявы аб пачатку рэстаўрацыйных работ не пацьвярджаюцца, у лепшым выпадку гаворка ідзе пра працы па кансэрвацыі[7].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 16 чалавек[1]
- 1999 год — 30 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Рэшткі сядзібна-паркавага ансамблю
Асобы
рэдагаваць- Юзаф Эдвард Пузына (1878—1949) — польскі гісторык, пісьменьнік, паэт
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 166
- ^ Пералік населеных пунктаў, размешчаных у пагранічнай зоне, Сайт пагранкамітэту РБ
- ^ а б в Федорук А. Т. «Старинные усадьбы Берестейщины». Минск, издательство «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2004 год. 576 страниц. ISBN 985-11-0305-5
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.
- ^ Раскіданае гняздо, Газэта «Вячэрні Брэст», 12 траўня 2013
- ^ Пад Брэстам развальваецца сядзіба Пузынаў 19 стагоддзя(недаступная спасылка), «Беларусь сегодня», 17 лістапада 2015
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГрымяча (вёска) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў