Гетаўт Каленікавіч

Гетаўт Каленікавіч (да 1474 — па 1528) — літоўскі баярын.

Гетаўт Каленікавіч
лац. Gietaŭt / Hietaŭt Kalenikavič
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся да 1474
Памёр па 1528
Бацькі Каленік Каленікавіч
Дзеці Томка, Аляксандар, Мацьвей, Данімітра, Марыя

Меў маёнткі ў Полацкім ваяводзтве.

Кеталд або Гетальд (Ketold, Getoldus[1][2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[5] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[6], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кгетовътъ Калениковичъ (12 кастрычніка 1488 году)[7], Кгетовть Калениковичъ (24 траўня 1497 году)[8], Кгетовт Каленикович (5 ліпеня 1513 году)[9], Кгетовтъ Калѣникович (26 кастрычніка 1514 году)[10], Кгетовт Колениковичъ (13 студзеня 1517 году)[11], Кгетовътъ (1528 год)[12].

Біяграфія

рэдагаваць

Сын кіеўскага баярына Каленіка Каленікавіча, унук Каленіка Мішкавіча. Меў братоў Дзебра, Акушку, Тышку і сястру (магчыма, Яўхімію)[13].

Упершыню ўпамінаецца пад 1488 годам разам з братам Акушкам, калі атрымаў ад вялікага князя Казімера 8 коп з кіеўскага мыта[14]. У траўні 1496 году набыў сёлы Пятроўскае на Вязыні і Сухадолы. У 1514 годзе атрымаў чатыры чалавекі і дзьве «зямлі пустоўскія» ў Браслаўскім павеце[15]. У 1517 годзе абмяняўся маёнткамі з ваяводам падляскім Іванам Сапегам: атрымаў Чуракі, Беразую, Васілевічы, Рукшанічы, Лыскава ў Полацкім ваяводзтве, а таксама двор у Полацкім замку. На Попіс 1528 году як полацкі баярын ставіў з сваіх маёнткаў 9 «коней».

Меў сыноў Томку, Аляксандра і Мацьвея, дачок Марыю і Данімітру[16].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Mitteilungen des Instituts für Österreichische Geschichtsforschung. Bd. 105, H. 3—4, 1997. S. 314, 327.
  2. ^ Germania topochrono-stemmato-graphica sacra et profana. — Görlin, 1655. P. 179.
  3. ^ Thesaurus anecdotorum novissimus seu veterum monumentorum, praecipuè ecclesiasticorum, ex Germanicis potissimùm bibliothecis adornata collectio recentissima. T. 1. — Augsburg, 1721. P. 161.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 985.
  5. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 76.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 162.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 221.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 257.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 325.
  12. ^ Русская историческая библиотека. Т. 33. — СПб., 1915. С. 193.
  13. ^ Статкевіч-Чагабанаў А. Геталты і Тышкевічы з роду Каленікавічаў герба «Ляліва» // Роднае слова. № 7, 2011. С. 81.
  14. ^ Русская историческая библиотека. Т. 27. — СПб., 1910. С. 298.
  15. ^ Любавский М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута. — Москва, 1892. С. 605.
  16. ^ Статкевіч-Чагабанаў А. Геталты і Тышкевічы з роду Каленікавічаў герба «Ляліва» // Роднае слова. № 7, 2011. С. 83—84.

Літаратура

рэдагаваць