Каленік Каленікавіч
Каленік Каленікавіч (памёр па 1488) — літоўскі баярын.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1488 |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Каленік Мішкавіч |
Дзеці | Дзебар, Акушка, Тышка, Гетаўт |
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Жытомірскім і Оўруцкім паветах[1].
Імя
рэдагавацьКаленік — імя грэцкага паходжаньня, таксама можа разглядацца як форма славянскага імя Калінег.
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: я, пан Каленик (1470 год)[2].
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага баярскага роду, сын кіеўскага баярына Каленіка Мішкавіча. Меў братоў Сеньку, Федзьку, Дашку і Івашку.
Упершыню ўпамінаецца пад 1457 або 1458 годам. Апошні раз — у 1488 годзе[3].
Меў сыноў Дзебра, Акушку, Тышку і Гетаўта, а таксама дачку (магчыма, Яўхімію)[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Полехов С. Новые документы о Киевской земле XV века // Сфрагістичний щорічник. Вип. ІІ. — Киïв, 2012. С. 268.
- ^ Полехов С. Новые документы о Киевской земле XV века // Сфрагістичний щорічник. Вип. ІІ. — Киïв, 2012. С. 277.
- ^ Полехов С. Новые документы о Киевской земле XV века // Сфрагістичний щорічник. Вип. ІІ. — Киïв, 2012. С. 276.
- ^ Статкевіч-Чагабанаў А. Геталты і Тышкевічы з роду Каленікавічаў герба «Ляліва» // Роднае слова. № 7, 2011. С. 81.
Літаратура
рэдагаваць- Статкевіч-Чагабанаў А. Геталты і Тышкевічы з роду Каленікавічаў герба «Ляліва» // Роднае слова. № 7, 2011. С. 81—84.