Тышка Каленікавіч
(Перанакіравана з «Тышка Каленіковіч»)
Тышка Каленіковіч (Цімафей; каля 1452 — каля 1501) — літоўскі баярын, пачынальнік роду Тышкевічаў.
Тышка Каленіковіч | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1452 |
Памёр | каля 1501 |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Каленік Каленікавіч |
Дзеці | Барыс, Леў, Гаўрыла, Міхал, Васіль, Іван (Ян) |
Меў маёнткі ў Кіеўскай зямлі.
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага баярскага роду, сын Каленіка Каленікавіча, унук Каленіка Мішкавіча. Меў братоў Дзебра, Акушку, Гетаўта і сястру (магчыма, Яўхімію)[1].
Быў у шлюбе з Ганнай (паходжаньня невядомае). Меў 6 або 7 сыноў, якія называліся Тышковічамі або Тышкевічамі, апошняе замацавалася ў іх і іхных нашчадкаў у якасьці прозьвішча:
- Барыс († па 1498), жонка — Мілохна Дашковіч
- Леў (каля 1490 — 1515)
- Гаўрыла († па 1546), жонка — Анастасія Сапега
- Міхал (1499—1549)
- Васіль Тышкевіч († 1571), ваявода падляскі (1558—1569) і смаленскі (з 1569), атрымаў у 1569 годзе ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста тытул графа «на Лагойску і Бярдычаве».
- Іван (Ян)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Статкевіч-Чагабанаў А. Геталты і Тышкевічы з роду Каленікавічаў герба «Ляліва» // Роднае слова. № 7, 2011. С. 81.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Статкевіч-Чагабанаў А. Геталты і Тышкевічы з роду Каленікавічаў герба «Ляліва» // Роднае слова. № 7, 2011. С. 81—84.