Каленік Мішкавіч
Каленік Мішкавіч (? — да 20 жніўня 1450) — літоўскі баярын, заснавальнік места Бярдычава.
Каленік Мішкавіч (уяўны партрэт), 1794 г. | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | да 20 жніўня 1450 |
Род | Тышкевічы |
Дзеці | Сенька, Федзька, Дашка, Івашка, Каленік |
Меў уладаньні ў Кіеўскай зямлі, на Валыні, Падольлі і Севершчыне.
Імя
рэдагавацьКаленік — імя грэцкага паходжаньня, таксама можа разглядацца як форма славянскага імя Калінег.
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пан Каленик Мишкович (17 кастрычніка 1437 году)[1].
Біяграфія
рэдагавацьМеркавана паходзіў зь літоўскага баярскага роду. У 1434 годзе атрымаў у намесьніцтва ад Сьвідрыгайлы Зьвянігарад на Падольлі і Пуціўль на Севершчыне. 17 кастрычніка 1437 году паводле прывілею, выдадзенага ў Кіеве, атрымаў ад Сьвідрыгайлы шматлікімі маёнткамі ў Кіеўскай зямлі і на тэрыторыі памежнай з імі Валыні, у тым ліку сёлы ў Жытомірскім і Оўруцкім паветах, а таксам маёнтак Чарталесы[2]. Найбольшае значэньне мелі землі, названыя Слабодзішчам пад Жытомірам, дзе ў першай палове XVI ст. збудавалі замак, а потым заснавалі места Бярдычаў, якое пазьней стала сталіцай Бярдычаўскага графства[3].
Меў сыноў Сеньку, Федзьку, Дашку, Івашку і Каленіка, сын апошняга — Тышка — стаў пачынальнікам роду Тышкевічаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 33—34.
- ^ Грыцкевіч А. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 681.
- ^ Статкевіч-Чагабанаў А. Геталты і Тышкевічы з роду Каленікавічаў герба «Ляліва» // Роднае слова. № 7, 2011. С. 81.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Статкевіч-Чагабанаў А. Геталты і Тышкевічы з роду Каленікавічаў герба «Ляліва» // Роднае слова. № 7, 2011. С. 81—84.