Гергард
Гергард — мужчынскае імя.
Гергард лац. Gierhard / Hierhard | |
Gerhard | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gero + Hardt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гіргарт |
Зьвязаныя імёны | Hartger |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гергард» |
Паходжаньне
рэдагавацьГергард або Гірарт (Gerhard, Girart) і Гартгер (Hartger) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[4][5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gerard (Gerhard, Girhard)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Weg von der Niewescha nach Wilna… Girhardt von Kremiten dese wege czeichen (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[7].
Носьбіты
рэдагаваць- Гергард I (каля 1015/1020 — 1070) — граф Мэцу, герцаг Верхняй Лятарынгіі
- Гергард I (каля 1325—1360) — граф Равэнсбэргу і Бэргу
- Гергард I Флямэнс (каля 1000 — пасьля 1053) — граф Васэрбэргу, пачынальнік Гельдэрнскага графскага дому
- Гергард Родэ († 1320) — комтур Самляндыі
- Гіргард — водца крыжакоў у Літву
- Гергард Дэнгаф (каля 1632—1685) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага и Рэчы Паспалітай, харунжы надворны каронны, чашнік і падстолі вялікі літоўскі
- Гергард Шрэдэр (нар. 1944) — кацлер Нямеччыны
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 579, 754.
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 77.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 67.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 693.