Мэц
Мэц (па-француску: Metz, па-нямецку: Metz) — горад на паўночным усходзе Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Мазэль у рэгіёне Гранд-Эст (да 1 студзеня 2016 ён зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну Лятарынгія). Насельніцтва на 2016 год складала 117 890 чалавек.
Мэц | |||||
франц. Metz | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Гранд-Эст | ||||
Дэпартамэнт: | Мазэль | ||||
Кіраўнік: | Дамінік Грос[d] | ||||
Плошча: | 41,94 км² | ||||
Вышыня: | 179 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 117 890 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2810,92 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 57000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°7′11″ пн. ш. 6°10′37″ у. д. / 49.11972° пн. ш. 6.17694° у. д.Каардынаты: 49°7′11″ пн. ш. 6°10′37″ у. д. / 49.11972° пн. ш. 6.17694° у. д. | ||||
Мэц | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.mairie-metz.fr/ |
Гісторыя
рэдагавацьСелішчы старажытных людзей на тэрыторыі Мэцу існавалі, па наяўных зьвестках, ужо за тысячы гадоў да н. э. Незадоўга да рымскага нашэсьця тут знаходзілася галоўнае паселішча кельцкага племені мэдыёматрыкаў, якія і далі назву гораду. Пасьля ўзяцьця рэгіёну рымлянамі на гэтым месцы стаяў горад Дыводур (лац. Divodurum). У 451 годзе горад быў узяты Атылам. У 511—751 гадах — сталіца каралеўства Аўстразія. Пры распадзе Франскай імпэрыі стаў сталіцай уладаньняў Лётара.
Між 1180 і 1210 гадамі Мэц квітнеў ў якасьці вольнага імпэрскага гораду, затым зрабіўся адным з трох біскупстваў, які падзялялі Францыю й Нямеччыну. Гарадзкі летапісец XV стагодзьдзя Абрыён асабіста ўдзельнічаў у многіх апісаных ім падзеях. Хаця большасьць жыхароў гораду падтрымалі Рэфармацыю, францускі кароль Генрых II Валюа падахвоціўся быць іхным заступнікам і пасьпяхова абараняў горад ад Габсбургаў у 1552 годзе. Па выніках Трыццацігадовай вайны ўсе тры эпіскапіі былі афіцыйна замацаваны за Францыяй. Падчас франка-прускай вайны чарговая аблога Мэца немцамі доўжылася 52 дні.
З 1871 па 1918 і 1940—1944 гады Мэц уваходзіў у склад Нямеччыны. Горад традыцыйна быў добра ўмацаваны; Сэбастыян Вабан у свой час пісаў каралю, што «крэпасьці абараняюць правінцыі каралеўства, а Мэц — дзяржаву ўвогуле. Нямецкая адміністрацыя пажадала зьнесьці ўмацаваньні й пракласьці на іхнім месцы бульвары й набярэжныя. З старажытных умацаваньняў ацалела толькі грандыёзная Брама немцаў. Сваё цяперашняе аблічча стары горад і ягоныя спальныя раёны набылі пасьля Другой сусьветнай вайны. І сёньня па архітэктуры можна адрозьніць «францускі» й «нямецкі» Мэц.
Славутасьці
рэдагавацьЗ архітэктурных помнікаў Мэцу найбольшай вядомасьцю карыстаюцца два сярэднявечныя масты Нябожчыкаў, опэрны тэатар сярэдзіны XVIII стагодзьдзя, адна з найстарэйшых цэркваў Францыі — базыліка Сэн-П’ер-о-Нонэн, пабудаваная ў канцы III — пачатку IV стагодзьдзя і сабор Сьвятога Стэфана, адзін з самых высокіх у Францыі. У ім можна сузіраць ня толькі вітраж XIII—XIV стагодзьдзяў, але й працы авангардыстаў XX стагодзьдзя Марка Шагала й Жака Віёна. Пэрыяд нямецкага валадарства наклаў свой адбітак на аблічча гораду. На адным з астраўкоў высіцца вялікая лютэранская царква — Новы храм, асьвячоны ў 1904 годзе ў прысутнасьці кайзэра Вільгельма II. З 12 траўня 2010 году ў Мэцы зьявілася яшчэ адна славутасьць: першая ў Францыі філія парыскага Цэнтру культуры і мастацтва Пампіду.
Галерэя
рэдагаваць-
Базыліка Сэн-П’ер-о-Нонэн
-
Сабор Сьвятога Стэфана
-
Брама немцаў
-
Цэнтар Пампіду
-
Пляц Сэн-Люі, які ў XIII стагодзьдзі быў месцам правядзеньня кірмашоў
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьУ 2009 годзе ў ваколіцах Мэцу здымалася перадача АНТ «Вялікія гонкі»