Гацу́к[1]вёска ў Беларусі, у міжрэччы Случы і Лошы. Цэнтар сельсавету Слуцкага раёну Менскае вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 946 чалавек. Знаходзіцца за 55 км на поўдзень ад Менску, за 31 км на поўнач ад Слуцку, каля аўтамабільнай дарогі Р-23 Менск — Мікашэвічы.

Гацук
трансьліт. Hacuk
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Слуцкі
Сельсавет: Гацукоўскі
Насельніцтва: 946 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1795
Паштовы індэкс: 223644
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°19′32″ пн. ш. 27°31′25″ у. д. / 53.32556° пн. ш. 27.52361° у. д. / 53.32556; 27.52361Каардынаты: 53°19′32″ пн. ш. 27°31′25″ у. д. / 53.32556° пн. ш. 27.52361° у. д. / 53.32556; 27.52361
Гацук на мапе Беларусі ±
Гацук
Гацук
Гацук
Гацук
Гацук
Гацук
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Назва вёскі, відаць, утварылася ад прозьвішча Гацук.

Гісторыя

рэдагаваць

У XIX ст. вёска Гацук належала да Будзка-Грэскага маёнтку, у складзе Слабодзка-Пырашаўскай воласьці Ігуменскага павету. Маёнткам валодалі князі Вітгенштэйны. У 1866—1870 гадох у вёсцы было 7 двароў, 175 дзесяцін зямлі, сяляне плацілі аброк 155 рублёў. У пачатку XX ст. — 29 двароў. Прозьвішчы сялянаў — Каляда, Заяц, Хацько, Казючыц. У 1914—1917 гадох у Гацуку існавала народная вучэльня (настаўнік Іван Нікановіч).

На 1 студзеня 1998 году ў вёсцы было 378 двароў[2]. У 2000-я гады Гацук атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 170 чал.; 1 студзеня 1998 году — 1136 чал.; 1999 год — 1098 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 946 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Гацуку працуюць сярэдняя школа, дом фальклёру, торфапрадпрыемства «Слуцкае», пошта, аддзел банку.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 415.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. Кн. 2. — Мн., 2001.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 2-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 572 с.: іл. ISBN 985-6302-31-5.