Гацукоўскі сельсавет
Гацуко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскае вобласьці. Цэнтар — вёска Гацук.
Гацукоўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Гацук |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Грэскага раёну Слуцкай акругі. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Слуцкага раёну. 15 сьнежня 1931 году сельсавет далучаны да Ўзьдзенскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены адноўленаму Грэскаму раёну. 17 сьнежня 1956 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ўзьдзенскага раёну. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Слуцкага раёну.
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя вёскі Вераб’ёва, Забелы, Ульянаўка, Швяды, Шышчыцы, Яўладавічы, якія ўваходзілі ў склад Грэскага сельсавету[1].
Насельніцтва
рэдагавацьУ склад сельсавету ўваходзяць 8 вёсак, у якіх налічваецца 714 двароў і жывуць 1073 жыхары.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 168
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 352, 569