Леані́д Канстанці́навіч За́яц (нар. 30 верасьня 1958, в. Гацук, Слуцкі раён, Менская вобласьць) — беларускі палітык, з 21 жніўня 2012 да 27 сакавіка 2019 году — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь.

Леанід Заяц
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь
21 жніўня 2012 — 27 сакавіка 2019
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч
Назва мэтавай старонкі
Сяргей Румас
Папярэднік Міхаіл Русы
Наступнік Анатоль Хацько
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся30 верасьня 1958 (66 гадоў)
в. Гацук, Слуцкі раён, Менская вобласьць
Адукацыя
Узнагароды
Мэдаль «За працоўныя заслугі»
Мэдаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія

рэдагаваць

У 1989 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

З 1976 па 1978 год служыў у шэрагах Узброеных Сілаў.

У 1989 годзе працаваў трактарыстам, брыгадзірам, начальнікам участку, спэцыялістам па кормавытворчасьці, галоўным аграномам саўгаса «50 гадоў БССР» Слуцкага раёну.

З 1991 году быў галоўным аграномам саўгаса «Слуцак», старшынём калгасу «Беларусь» Слуцкага раёну, дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў.

У 2001 годзе быў прызначаны старшынём Маладэчанскага райвыканкама, а потым намесьнікам старшыні Менскага абласнога выканаўчага камітэту.

Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі».

З 2008 году — генэральны дырэктар ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“».

З 21 жніўня 2012 — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь.

27 сакавіка 2019 году зьняты са сваёй пасады пасьля скандальнага наведваньня Лукашэнкам малочнай фэрмы на Магілёўшчыне[1]. 1 красавіка таго ж году стала вядома, што Леанід Заяц зойме пасаду старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту[2].

13 сьнежня 2021 году быў вызвалены ад гэтай пасады прызначаны і сябрам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага скліканьня[3], дзе неўзабаве быў абраны намесьнікам старшыні.

21 сакавіка 2022 году прызначаны намесьнікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[4], адказным за сельскую гаспадарку.

11 красавіка 2024 году вызвалены ад пасады намесьніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь і прызначаны сябрам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага скліканьня[5].

Унесены ў санкцыйныя сьпісы краінаў Балтыі[6][7].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць