Гаспар Монж

францускі матэматык, фізык і хімік

Гаспа́р Монж (па-француску: Gaspard Monge; 9 траўня 1746 — 28 ліпеня 1818) — францускі матэматык, якога звычайна называюць вынаходнікам нарыснай геамэтрыі[12] і тэхнікі стварэньня рысунка, а таксама ўважаюць бацькам дыфэрэнцыйнай геамэтрыі[13]. За часам Францускай рэвалюцыі займаў пасаду марскога міністра і браў удзел у рэформе францускай адукацыйнай сыстэмы, дапамагаючы заснаваць Політэхнічную школу.

Гаспар Монж
Дата нараджэньня 9 траўня 1746(1746-05-09)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 ліпеня 1818(1818-07-28)[1][2][5][…] (72 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак матэматык, палітык, фізык, прафэсар унівэрсытэту, інжынэр, хімік, кіраўнік місіі, кіраўнік місіі, настаўнік
Навуковая сфэра дыфэрэнцыяльная геамэтрыя[d]
Месца працы
Сябра ў Парыскае філяматычнае таварыства[d][7], Француская акадэмія навук[8], Пруская акадэмія навук[d][9], масонства[10], Клюб 1789[d][11] і Турынская акадэмія навук[d][4]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Раньнія гады

рэдагаваць

Монж нарадзіўся ў мястэчку Бон дэпартамэнту Кот-д’Ор у сям’і гандляра. Монж навучаўся ў каледжы арыятаў у Боне[12]. У 1762 годзе паступіў у каледж Сьвятой Троіцы ў Ліёне, дзе праз год пасьля пачатку навучаньня яго прызначылі выкладчыкам фізыкі[12] ў веку сямнаццаці гадоў[13].

Па завяршэньні адукацыі ў 1764 годзе хлопец вярнуўся ў Бон, дзе зрабіў вялікі плян гораду. Гэты плян быў накіраваны да ўладаў места, дзе і дагэтуль захоўваецца[12]. Афіцэр-інжынэр, пабачыўшы ягоную працу, надаслаў ліст камэнданту Каралеўскай школы вайсковых інжынэраў у Мэзьеры, рэкамэндуючы Монжа. У выніку хлопец атрымаў працу рысавальніка[12]. Яшчэ за часам навучаньня ў Каралеўскай школе Монж далучыўся да масонства.

Кар’ера

рэдагаваць

З улікам таго, што ў Каралеўскай школе навучаліся выключна арыстакраты, Монж змог толькі атрымаць адукацыю толькі на унтэр-афіцэрскім аддзяленьні ды без грашовага ўтрыманьня. Ягонае майстэрства было высока ацэненае, але ягоныя матэматычныя здольнасьці не выкарыстоўваліся. Тым ня менш, ён працягваў рупіцца над распрацоўкай сваіх ідэяў у вольны час. У гэты час ён пазнаёміўся з прафэсарам матэматыкі з Каралеўскай школы Шарлем Басю.

 
Помнік Монжу ў ягоным родным Боне.

Пасьля году навучаньня ў школе Монжа папрасілі распрацаваць плян умацаваньня такім чынам, каб аптымізаваць абарончую структуру. Ён праігнараваў ужо існы мэтад вылічэньня, які ўлучаў працяглыя разьлікі, вынайшаўшы замест уласны спосаб вырашэньня задачы, выкарыстоўваючы рысункі. Спачатку ягонае разьвязаньне не было прынятае, паколькі не было выкананае за адведзены час, але пасьля разгляду каштоўнасьць ягонай працы была прызнаная[12], а за Монжам былі прызнаныя выключныя здольнасьці. Пасьля таго як Басю пакінуў Каралеўскую школу вайсковых інжынэраў, Монж зайняў ягонае месца ў студзені 1769 году. У 1770 годзе ён таксама быў прызначаны выкладчыкам экспэрымэнтальнай фізыкі[13].

У 1777 годзе Монж пабраўся шлюбам з Катрын Юар, якая валодала кузьняй. Гэта выклікала ў Монжа цікавасьць да мэталюргіі. У 1780 годзе ён стаў сябрам Францускай акадэміі навук. У гэты час пачалася ягонае сяброўства з хімікам Клёдам Бэртале[12]. У 1783 годзе, пасьля таго як Монж пакінуў Мэзьер, ён быў прызначаны экзамэнатарам кандыдатаў на флёт замест памерлага Эт’ена Бэзу. Не зважаючы на ціск міністра, які прапаноўваў падрыхтаваць поўны курс матэматыкі, Монж адмовіўся гэта зрабіць, бо лічыў, што гэта можа пазбавіць мадам Бэзу адзінага прыбытку з продажу падручнікаў, напісаных ейным нябожчыкам мужам[12]. У 1786 годзе ён напісаў і апублікаваў свой «Элемэнтарны трактат па статыцы»[12].

Па Францускай рэвалюцыі

рэдагаваць

Француская рэвалюцыя цалкам зьмяніла кар’еру матэматыка. Ён быў гарачым прыхільнікам рэвалюцыі, і ў 1792 годзе, па стварэньні выканаўчай рады, Монж заняў пасаду міністра марскіх справаў[12]. Ён займаў гэтую пасаду з 10 жніўня 1792 году да 10 красавіка 1793 году, калі падаў у адстаўку. Калі Камітэт грамадзкага выратаваньня зьвярнуўся да навукоўцаў з заклікам дапамагчы ў абароне рэспублікі, Монж цалкам аддаў сябе гэтай справе, пільна ёй рупячыся. Ён склаў дзьве важныя працы, як то «Апісаньне мастацтва вытворчасьці гарматаў» і «Парада рабочым па вытворчасьці сталі»[12].

 
Бюст Монжа, усталяваны на могілках Пэр-Ляшэз.

Монж браў актыўны ўдзел у стварэньні Нармальнай школы, якая праіснавала толькі першыя чатыры месяцы 1795 году, а таксама зрабіў унёсак у пачатак працы Школы грамадзкіх працаў, якая пазьней стала вядомая як Політэхнічная школа. У абедзьвюх установах ён быў прафэсарам апісальнай геамэтрыі[12]. У 1799 годзе былі апублікаваны ягоныя лекцыі, прачытаныя ў 1795 годзе, пад назвай «Апісальная геамэтрыя. Лекцыі, прачытаныя ў нармальных школах». Пазьней ён выдаў працу «Ўжываньне аналізу да геамэтрыі», якая пашырала матэрыял ягоных лекцыяў.

З траўня 1796 году па кастрычнік 1797 году Монж знаходзіўся ў Італіі разам з Бэртале і некаторымі мастакамі, каб выбраць карціны і скульптуры, якія мусілі быць канфіскаваныя ў італьянцаў. Там ён пасябраваў з Напалеонам Банапартам. Па вяртаньні ў Францыю Монж быў прызначаны дырэктарам Політэхнічнай школы, але ўжо ў пачатку 1798 году быў накіраваны ў Італію зь місіяй, якая завяршылася стварэньнем кароткачасовай Рымскай рэспублікі[12]. Адтуль Монж далучыўся да экспэдыцыі Напалеона ў Эгіпет, дзе поруч з Бэртале браў удзел у навуковых працах на карысьць Інстытуту Эгіпту ды Камісіі навук і мастацтваў. Яны суправаджалі Банапарта ў Сырыі і вярнуліся разам зь ім у Францыю ў 1798 годзе[12]. Монж быў прызначаны прэзыдэнтам Эгіпецкай камісіі і аднавіў сувязь з Політэхнічнай школай. Ягоныя пазьнейшыя матэматычныя працы былі апублікаваны ў выдавецтве гэтай навучальнай установы.

Пры стварэньні Кансэрватыўнага сэнату Монж быў прызначаны сябрам гэтага органу, атрымаўшы значную грашовую дапамогу і тытул графа Пэлюзійскага[12]. Навуковец таксама займаў пасаду прэзыдэнта гэтай установы у 1806—1807 гадах. Пасьля тады як Напалеон быў зрынуты, усе ягоныя пашаны і тытулы былі скасаваныя. Яго нават выкрэсьлілі зь сьпісу сябраў адноўленага Інстытута Францыі[12].

Па сьмерці Монжа ягоныя парэшткі спачатку былі пахаваныя ў маўзалеі на могілках Пэр-Ляшэз у Парыжы, але пазьней яны былі перанесеныя ў парыскі Пантэон. Статуя Монжа была ўсталяваная ў ягоным родным Боне ў 1849 годзе. Прозьвішча навукоўца было адбітае на Эйфэлевай вежы поруч з прозьвішчамі іншых 72 выбітных французаў.