Кот-д’Ор (па-француску: Côte-d’Or) — дэпартамэнт на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартамэнтаў рэгіёну Бургундыя — Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 у складзе рэгіёну Бургундыя). Парадкавы нумар 21. Адміністрацыйны цэнтар — Дыжон. Насельніцтва складае 529 761 чалавек (2013 г.).

Кот-д’Ор
Côte-d’Or
Агульныя зьвесткі
Краіна Францыя
Рэгіён Бургундыя — Франш-Камтэ
Статус Дэпартамэнт
Прэфэктура Дыжон
Супрэфэктуры Бон, Манбар
Дата ўтварэньня 4 сакавіка 1790
Старшыня генэральнай рады François Sauvadet[d]
Насельніцтва (2013) 529 761[1]
Шчыльнасьць 60 чал./км²
Плошча 8 763 км²
Нумар дэпартамэнту 21
Колькасьць акругаў 3
Колькасьць кантонаў 43
Колькасьць камунаў 706
Дэпартамэнт на мапе Францыі
Кот-д’Ор на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Летні час +2
Код ISO 3166-2 FR-21
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Уключае 3 акругі, 43 кантонаў і 706 камунаў.

Назва Côte-d’Or перакладаецца як «Залаты ўзгорак» (маецца на ўвазе жоўта-залаты колер лісьця на вінаградніках увосень)[2]. Слова «Côte» у францускай мове таксама мае значэньне «бераг», таму часам назву дэпартамэнту памылкова перакладаюць як «залаты бераг».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кот-д’Орсховішча мультымэдыйных матэрыялаў