Галбута
Галбута (Гелбут, Келбут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Галбута лац. Galbota / Halbota | |
Galbot | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Galo + Boto Galo + Bodo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гелбут, Гельбуць, Келбут, Келбуд |
Вытворныя формы | Гілбут |
Зьвязаныя імёны | Бутгель |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Галбута» |
Паходжаньне
рэдагавацьГалбот (Galbot) і Бодыгіл або Бодугайл (Baudigilus[1], Baudugailus[2]) — імёны германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6] або ад асновы -буд- (-бод-)[7] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[8]). Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Gaubodus[9].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Гелбуда (Giełbuda)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Яну Етминовичю Келбудово село, отчина его (1440—1492 гады)[11]; Юри Кголбута (1528 год)[12]; Ян Кгелбутевич… Ян Келбутович… Наръкгил Кгелбут… Ян Кгелбутович… Наркил Келбут (1537—1538 гады)[13]; Gielbut (1648 год)[14].
Носьбіты
рэдагаваць- Юры Галбута — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Крыштоф Гелбут — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1649 годзе[15]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Felder E. Die Personennamen auf den merowingischen Münzen der Bibliothèque nationale de France. — München, 2003. S. 178.
- ^ Jubainville H. A. Études sur la langue des francs à l'époque mérovingienne. — Paris, 1900. P. 68.
- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 437.
- ^ Surname Book and Racial History: A Compilation and Arrangement of Genealogical and Historical Data for Use by the Students and Members of the Relief Society of the Church of Jesus Christ of Latter-day Saints. — Salt Lake City, 1918. P. 406.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 59.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 552.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 120.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 52.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 95.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 20, 69, 111, 252, 293.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacijų aktai 1611—1651 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. XI, 2011. P. 293.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 306.