Вітораж

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Віто́раж[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.

Вітораж
трансьліт. Vitoraž
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Дубраўскі
Насельніцтва: 19 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
СААТА: 6244870016
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°25′31″ пн. ш. 28°8′21″ у. д. / 53.42528° пн. ш. 28.13917° у. д. / 53.42528; 28.13917Каардынаты: 53°25′31″ пн. ш. 28°8′21″ у. д. / 53.42528° пн. ш. 28.13917° у. д. / 53.42528; 28.13917
Вітораж на мапе Беларусі ±
Вітораж
Вітораж
Вітораж
Вітораж
Вітораж
Вітораж

Гісторыя

рэдагаваць

У XIX стагодзьдзі лясная вартоўня ў Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1897 годзе ўрочышча ў Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету. У 1917 годзе згадваюцца аднайменныя ўрочышча і засьценак.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З 31 ліпеня 1920 году ў БССР. Паводле перапісу 1926 году хутар. У 1933 годзе ўпамінаецца як вёска калгасу «Паляўнічы», працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • Пачатак ХХ ст. — 3 двары, 23 жыхары
  • 1926 год — 13 гаспадарак, 54 жыхары
  • 2002 год — 26 двароў, 46 жыхароў
  • 2009 год — 27 чалавек[2]
  • 2019 год — 19 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі