Віктор Юго

францускі літаратар

Вікто́р Юго́ (па-француску: Victor-Marie Hugo; 26 лютага 1802, Бэзансон, Францыя22 траўня 1885, Парыж, Францыя) — францускі пісьменьнік, раманіст, драматург, лідэр рамантычнага руху ў Францыі. Лічыцца адным з найвялікшых і самых выбітных францускіх пісьменьнікаў. У Францыі, літаратурная слава Юго прыйшла да яго ў першую чаргу праз паэзію, але таксама зьвязана з раманамі і драматычнымі творамі. Па-за Францыяй найбольш вядомымі творамі пісьменьніка лічацца раманы «Адрынутыя» (па-француску: Les Misérables, 1862), «Сабор Парыскай Божай маці» (1831) і «Чалавек, які сьмяецца» (1869)[9].

Віктор Юго
Victor-Marie Hugo
Фатаздымак Віктора Юго, 1883
Фатаздымак Віктора Юго, 1883
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Віктор-Мары Юго
Нарадзіўся 26 лютага 1802(1802-02-26)[1][2][3][…]
Памёр 22 траўня 1885(1885-05-22)[1][2][5][…] (83 гады)
Пахаваны
Бацькі Жазэф Леапольд Сыгісбэр Юго[d]
Сафі Трэбюшэ[d]
Сужэнец Адэль Фушэ[d]
Дзеці Адэль Юго[d], Шарль Юго[d][6], Франсуа-Віктор Юго[d][6] і Леапальдына Юго[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці 18191883
Кірунак рамантызм
Жанр раман, паэзія, п’еса і памфлет
Мова француская мова[7][8]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

У маладосьці Юго быў прыхільнікам раялістаў, але зь цягам часу зьмяніў свае погляды да рэспубліканізму. У сваіх працах Віктор закранае палітычныя і сацыяльныя праблемы свайго часу. Пахаваны ў Пантэоне.

Біяграфія рэдагаваць

Віктор нарадзіўся ў сям’і генэрала напалеонаўскай арміі Леапольда Сыгісбэра Юго, якому быў прадастаўлены тытул графа, па сямейнай традыцыі Жазэфам Банапартам, каралём Гішпаніі. Маці пісьменьніка — Сафі Трэбюшэ. Віктор быў самым малодшы сынам у сям’і, а таксама меў двух братоў. Ягонае дзяцінства прайшло ў Парыжы. Частыя знаходжаньні ў Нэапалі і Гішпаніі з прычыны вайсковых прызначэньняў бацькі адбілася на ягоным раньнім узросьце. У 1811 годзе ён разам з братам Эжэнам навучаўся ў рэлігійнай установе Мадрыду, каледжы для шляхцічаў. У 1813 годзе па разрыве шлюбу бацькоў, Віктор разам з маці вярнуўся у Парыж.

У 1817 годзе ён прыняў удзел у конкурсе літаратурнай акадэміі ў Тулюзе. Праз два гады ён стаў ляўрэатам гэтай акадэміі. У 1819 годзе Юго атрымаў Залатую лілею за «Оду» у гонар ўсталяваньня статуі Генрыху IV і ў 1820 годзе атрымаў яшчэ адную узнагароду як заахвочвальны прыз за іншую оду: «Майсей на Ніле».

Беларускія пераклады рэдагаваць

  • «Адвержаныя»:
    • Гаўрош: Апавяданне для дзяцей / Апрац. С. А. Іванчына-Пісарава. — Мн.: Белдзяржвыд, 1931.
    • Казэта: З роману «Адрынутыя» / Пер.з руск. А. Р. Ламацкага. — Мн.: ДВБ.Юндзетсектар, 1932.
    • Дзевяноста трэці: Раман / Віктар Гюго. — Мн.: Дзяржвыд Беларусі. Юн. літ., 1937.
    • Казета: Пер. з рус. мовы / В.Гюго. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая. літ., 1937.
    • Адвержаныя: Скароч. тэкст: Пер. з рус. мовы. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая. літ., 1938.
    • Гаўрош: Пер. з рус. мовы / Віктор Гюго. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая літ., 1938.
    • Гаўрош: Пер. з рус. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1946.
    • Казета (Урывак з рамана «Адвержаныя»): Для малод. узросту / Пер. У.Шахаўца. — Мн.: Белдзяржвыд. Рэд. дзіцяч.і юнац. літ., 1957.
  • На барыкадзе (перакл. Ю. Жалезка) // Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Victor Hugo (нід.)
  2. ^ а б Victor Hugo (фр.) / Assemblée nationale
  3. ^ Victor Marie Hugo (фр.)ministère de la Culture.
  4. ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  5. ^ Victor Hugo // KulturNav (анг.) — 2015.
  6. ^ а б в Венгерова З. Гюго, Виктор (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. IXа. — С. 956—959.
  7. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  8. ^ Bibliothèque nationale de France Record #11907966z // BnF catalogue général (фр.)Paris: BnF.
  9. ^ Год Віктора Гюго. Золата Свабоды/Вострая брама. Радыё Свабода

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць