Вігушкі
Вігушкі — вёска ў Беларусі, каля ракі Гаўі. Уваходзяць у склад Ліпнішкаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Вігушкі лац. Vihuški / Viguški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Ліпнішкаўскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 95 чал. (1999) |
колькасьць двароў: | 43 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231340 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′40.1″ пн. ш. 25°44′45.2″ у. д. / 54.027806° пн. ш. 25.745889° у. д.Каардынаты: 54°1′40.1″ пн. ш. 25°44′45.2″ у. д. / 54.027806° пн. ш. 25.745889° у. д. |
± Вігушкі |
Назва
рэдагавацьВік або Віга (Wic, Wigo) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне XVI стагодзьдзя вёска і фальварак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. Адносіліся да маёнтка Іўе, які належаў Кішкам. У 1598 г. 25 дымоў, 15 валок зямлі. Упамінаецца ў судовых дакумэнтах Ашмянскага гарадскога суда ў 1673 г. У 1690 г. маёнтак знаходзіўся ў закладзе ці на ўтрыманьні ў М.Грабскага. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Іўе графіні Замойскай, у 1861 г. 85 рэвіскіх душ. Пазьней уваходзіла ў Суботніцкую воласьць. У 1897 г. 38 двароў, 306 жыхароў. У 1909 г. 42 двары, 304 жыхары.
У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе 49 двароў, 274 жыхары.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (63 двары, 378 жыхароў) у Галімшчынскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецай акупацыяй. У 1952 г. арганізаваны калгас імя Я.Коласа. Пазьней увайшла ў склад калгаса «Радзіма». 3 2 сьнежня 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 229 жыхароў. На 1999 год — 43 двароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 95 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1577.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.