Віляны
Віляны, Вялёны (лат. Viļāni) — места ў Латвіі, на рацэ Малце. Адміністрацыйны цэнтар Вілянскага краю. Плошча 4,9 км². Насельніцтва на 2016 год — 3156 чалавек. Знаходзяцца за 215 км ад Рыгі, чыгуначная станцыя на лініі Рыга — Масква. Аўтамабільныя дарогі на Люцын, Рэжыцу, Прэйлі.
Віляны лац. Vilany | |||||
лат. Viļāni | |||||
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1928 | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Рэгіён: | Латгалія | ||||
Край: | Вілянскі | ||||
Плошча: | 4,9 км² | ||||
Вышыня: | 115 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 3156 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 644,08 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 | ||||
Паштовы індэкс: | LV-4650 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°33′10″ пн. ш. 26°55′31″ у. д. / 56.55278° пн. ш. 26.92528° у. д.Каардынаты: 56°33′10″ пн. ш. 26°55′31″ у. д. / 56.55278° пн. ш. 26.92528° у. д. | ||||
Віляны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вялёны — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XVIII ст.
Гісторыя
рэдагавацьПаміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Вялёны (ням. Wielona) датуецца 1495 годам. У 1753 годзе Міхал Рык фундаваў тут кляштар бэрнардынаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Вялёны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні. У другой палове XIX ст. тут дзеяў касьцёл, працавалі школа і фабрыка[2].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Вялёны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1920 годзе Віляны ўвайшлі ў склад Латвіі. 11 лютага 1929 году яны атрымалі статус места.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 3764 чал.; 2011 год — 3208 чал.; 2016 год — 3156 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (1753)
- Могілкі каталіцкія
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Капліца могілкавая
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā
- ^ Krzywicki J. Wielony // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 360.