Вяльля і Нёман (верш)

верш Мойшы Кульбака

Вяльля́ і Нё́ман — верш Мойшэ Кульбака з паэмы «Райсн». Верш Кульбака Вяльля — адзін з самых вядомых фрагмэнтаў паэмы Райск або Беларусь — вядомага паэтычнага твору Кульбака 1922 году, у якім паэт апявае краявіды Беларусі й яе насельнікаў.

Вяльля і Нёман
די וילע און דער ניעמאן
Жанр: верш
Аўтар: Мойшэ Кульбак
Мова арыгіналу: ідыш
Год напісаньня: 1922
Публікацыя: 1922
Выдавецтва: Цукунфт, Нью-Ёрк
Пераклад на беларускую: Райсн (Беларусь)
Электронная вэрсія

Стварыць паэтычны сьвет краіны Райсн Кульбак задумаў на чужыне, калі ён на некалькі гадоў пакінуў родны край[1]. У Бэрліне, у 1921 годзе, у яго раптам абудзілася вострая настальгія, якая дала яму натхненьне напісаць самыя свае райснскія (ці беларускія) творы[1]. Верш Кульбак «Вяльля і Нёман» у паэме «Райсн» нагадвае настальгічны верш «Вяльля» ў паэме «Конрад Валенрод» Адама Міцкевіча, напісанай таксама неўзабаве пасьля таго, як паэт пакінуў родны край[2].

Вяльля й Нёман (Dі Vіlje un der Njeman)
У ноч, калі месяц зь нябёсаў — як срэбная зьліва,
Зьяўляецца зь Нёмана постаць літоўскага воя,
А побач зь Вяльлі выплывае дзяўчына шчасьліва —
Вейкі даўгія, а кудзеры зблытаны з мокрай травою.
Крочыць нясьмела, ды больш не хаваецца ў хвалі…
І Нёман імкне напярэймы — абняць яе цела тугое,
Цалуе ў зялёныя вочы, што шчасьцем блішчаць і тугою,
А потым адносіць на дно ў крышталёвыя сінія залі…

— вершаваны пераклад Андрэя Хадановіча, пераклад зь ідышу Сяргея Шупы і Вольфа Рубінчыка[3]

Пераклад

рэдагаваць

Вершаваны пераклад «Вяльля і Нёман» на беларускую мову выканаў паэт Андрэй Хадановіч, пераклад зь ідышу — Сяргей Шупа і Вольф Рубінчык.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць