Язэп Трызна
Язэп Трызна[a] (? — 1655) — рэлігійны дзяяч Рэчы Паспалітай. Архімандрыт Віленскага Сьвятадухаўскага манастыра (1640—1647), Кіеўска-Пячорскай лаўры (з 1647).
Язэп Трызна | |
Герб Газдава | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1655 |
Род | Трызны |
Біяграфія
рэдагавацьЗ шляхецкага роду Трызнаў гербу Газдава. Атрымаў адукацыю ў Кіеўска-Пячорскай лаўры і Кіеўскай брацкай школе, выхаванец і пасьлядоўнік Пятра Магілы. Прыняў манаства.
Падтрымаў паўстаньне Багдана Хмяльніцкага. Быў на сойме 1649—1650 гадоў, які ратыфікаваў Збораўскую дамову з казакамі.
Выступаў супраць палітычнай і царкоўнай залежнасьці Ўкраіны ад Масквы. Разам зь мітрапалітам Сільвестрам Косавым адмаўляўся прымушаць кіянаў і манахаў Кіеўска-Пячорскай лаўры прысягаць на вернасьць Пераяслаўскай радзе, якая дэкляравала залежнасьць ад Масквы. Аднак пазьней пайшоў на гэта ў 1654 годзе пад ціскам Хмяльніцкага і казакоў.
Аўтар прадмовы да «Служэбніка» (Кіеў, 1653 год), дзе адзначыў важнасьць гэтай кнігі. Склаў асобую рэдакцыю «Кіева-Пячорскага пацерыка», куды ўлучыў рэдкія гістарычныя матэрыялы, невядомыя зь іншых сьпісаў (устаўная грамата Тураўскай япіскапіі 1005 году, Тураўскі ўстаўны запіс пра дзесяціну), летапісныя зьвесткі, памінальнік рускіх князёў X—XII стагодзьдзяў[1].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Таксама Ёсіф Трызна
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 249.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7