Дубровіцкі раён (па-ўкраінску: Дубровицький район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Ровенскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Дубровіца.

Дубровіцкі раён
Дубровицький район
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус раён
Уваходзіць у Ровенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Дубровіца
Дата ўтварэньня 1939
Дата скасаваньня 17 ліпеня 2020
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2005) 51 тыс.
Плошча 1820 км²
Месцазнаходжаньне
Дубровіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Плошча 1820 км².

Асноўныя рэкі — Гарынь, Случ, Беражанка, Льва, Стубла, Чаква. На тэрыторыі раёну знаходзяцца азёры Вялікае Пачаеўскае, Верхняе, Азёрскае, Сырыюс і іншыя. На поўначы — балоты Гала, Краснае, Марочнае. На ўсходзе — частка Роўненскага запаведніка.

Мяжуе на поўначы і паўночным усходзе зь Берасьцейскай вобласьцю (Беларусь), на ўсходзе з Ракітнаўскім, на поўдні з Сарнэнскім, на захадзе з Зарачанскім і Ўладзімерацкім раёнамі Ровенскай вобласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць

Колькасьць насельніцтва — 51 тыс. чал. (2005), у тым ліку ў мескіх умовах жыве каля 10 тыс. чал.

Эканоміка

рэдагаваць

На тэрыторыі раёну вядуцца працы па здабычы торфу на радовішчы Марочна-1.

Транспарт

рэдагаваць

Праз раён праходзіць чыгунка РоўнаСарныЛунінец (Беларусь) і аўтамабільны шлях СтараканстантынаўРоўнаЖыткавічы (Беларусь) (М21).

Адміністрацыйны-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

У раёне маецца 1 мескае і 58 сельскіх паселішчаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць