Вецярэвічы 2
Вецярэ́вічы 2[1] (таксама сустракаецца Другі́я Вецярэ́вічы[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.
Вецярэвічы 2 | |
трансьліт. Vieciarevičy 2 | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Шацкі |
Насельніцтва: | 367 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222828 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°20′35″ пн. ш. 27°49′27″ у. д. / 53.34306° пн. ш. 27.82417° у. д.Каардынаты: 53°20′35″ пн. ш. 27°49′27″ у. д. / 53.34306° пн. ш. 27.82417° у. д. |
± Вецярэвічы 2 |
Гісторыя
рэдагавацьПаселішча вядома ў ВКЛ з XVI стагодзьдзя. У 1588 годзе сяло, 28 дымоў, у Парэцкай воласьці Менскага павету, шляхецкая ўласнасьць. У 1589 годзе 20 дымоў.
Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імпэрыі, у Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1795 годзе мелася карчма. У 1800 годзе ва ўласнасьці Дамініка Радзівіла. У 1870 годзе вёска ў Шацкай воласьці, 107 душ мужчынскага полу. У 1897 годзе меліся капліца, хлебазапасны магазын, піцейны дом. У 1906 годзе адчынена земская народная вучэльня. У 1917 годзе маёнтак Вецярэвічы Шацкай воласьці Ігуменскага павету. Пазьней ператвораны ў вёску Вецярэвічы 2-я.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
З 4 студзеня 1964 году да 28 траўня 2013 году цэнтар сельсавета Вецярэвіцкага сельсавету[2].
Насельніцтва
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 133.
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыкляпэдыя ў 15 тамах. Т.8 Менская вобласьць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9