Вялёна

(Перанакіравана з «Велюна»)

Вялёна (лет. Veliuona) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Нёмане. Цэнтар староства Юрбурскага раёну Таўроскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 883 чалавекі.

Вялёна
лац. Vialona
лет. Veliuona
Вялёна
Герб Вялёны


Краіна: Летува
Павет: Таўроскі
Раён: Юрбурскі
Староства: Вялёнскае
Насельніцтва: 883 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-74054
Геаграфічныя каардынаты: 55°4′56″ пн. ш. 23°16′16″ у. д. / 55.08222° пн. ш. 23.27111° у. д. / 55.08222; 23.27111Каардынаты: 55°4′56″ пн. ш. 23°16′16″ у. д. / 55.08222° пн. ш. 23.27111° у. д. / 55.08222; 23.27111
Вялёна на мапе Летувы
Вялёна
Вялёна
Вялёна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вялёна — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Жамойці.

Назва рэдагаваць

Асноўны артыкул: Вілун

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Вялёна ўтварылася ад гоцкага імя Wilun[1].

Упершыню ўпамінаецца як Willune (1412 год)[2].

Гісторыя рэдагаваць

 
Паводле паданьня, на адным з пагоркаў Вялёны спачыў вялікі князь Гедзімін; у 1923 годзе ўлады Летувы паставілі помнік «магіла Гедзіміна»

У 1291 годзе ў Хроніцы Прускай зямлі Пятра з Дусбургу ўпамінаецца паселішча пад назвай Junigede, якое зьвязваюць зь пазьнейшай Вілюнай (Вялёнай)[3].

Зь Вілюнай (Вяленай) мае повязь адзіны гістарычны пісьмовы ўпамін пра аўкштотаў (у адрознасьць ад Аўкштоты як геаграфічнай назвы). Ён датуецца 1412 годам і зьмяшчаецца ў дакумэнце Тэўтонскага ордэну, выкарыстаным на арбітражным працэсе. Гэты дакумэнт засноўваецца на апытаньнях пажылых людзей, пераважна былых служкаў ордэну, у тым ліку жамойтаў: «Таксама замак Вілюна прускія браты заваявалі 11 гадоў таму ад няверных і ворагаў нашай веры ліцьвінаў, якіх называлі аўкштотамі[4], а кіраўнікамі ў іх былі Сурмін, Матывік і Гаштольд. А таксама, што памянёныя кіраўнікі, ад якіх быў адваяваны замак Вілюна, як ужо пісалася, былі ліцьвінамі, і іх род і цяпер завецца ліцьвінкамі і ліцьвінамі, і жывуць яны ў Літве, у Кульве каля Вількаміру, а не ў жамойцкай зямлі. Таксама, што і замак Вілюна, да яго заваяваньня прускімі братамі, як ужо казалі, утрымліваўся і забясьпечваўся ліцьвінамі, якіх звалі і цяпер яшчэ называюць аўкштотамі[5], а не жамойтамі»[2].

У 1421 годзе вялікі князь Вітаўт заснаваў тут каталіцкую парафію. Вялёнскі касьцёл належыць да найстарэйшых касьцёлаў сучаснай Летувы. У 1636—1644 гадох яго рэканструяваў князь Альбрэхт Станіслаў Радзівіл.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 105.
  2. ^ а б Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 711.
  3. ^ Deutschland und der Osten: Quellen u. Forschungen zur Geschichte ihrer Beziehungen. Bd. 9, 1938. S. 9.
  4. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 34.
  5. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 35.